Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вучымся навучаць цікава і эфектыўна
Навіна аддзяленняў ад 15 студзеня 2009 года
Шмат хто з беларускіх настаўнікаў чуў пра інтэрактыўныя метады навучання, але мала хто сапраўды ведае, што гэта такое. Яшчэ менш людзей, якія могуць арганізаваць такія заняткі для дзяцей і падлеткаў…Вучымся навучаць цікава і эфектыўна
Шмат хто з беларускіх настаўнікаў чуў пра інтэрактыўныя метады навучання, але мала хто сапраўды ведае, што гэта такое. Яшчэ менш людзей, якія могуць арганізаваць такія заняткі для дзяцей і падлеткаў.
Пры падтрымцы партала www. nastaunik. info і Швэдзкага орніталагічнага таварыства SOF ( BirdLife у Швэцыі) на працягу пятніцы-нядзелі 9-11 студзеня Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ арганізавала адмысловы трэнінг пад назвай “Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання ў экаадукацыі”. У гасцінным прафілакторыі “Купалінка” ля Гродна сабраліся 20 студэнтаў-старшакурснікаў і настаўнікаў-кіраўнікоў клубаў АПБ “Крылаты дазор” з усёй Беларусі: Брэста, Каменца, Століна, Барысава, Слоніма, Гродна, Мінска, Маларыты, а таксама са Свіслацкага, Мінскага і Гродзенскага раёнаў.
Дзякуючы дапамозе Каралеўскага таварыства абароны птушак ( RSPB , BirdLife у Вялікабрытаніі) і Амбасадзе Злучанага каралеўства ў Беларусі атрымалася падабраць і перакласці не толькі інтэрактыўныя гульні і метады навучання і абмеркавання, але і шматлікія прыклады дзеяння прыродных заканамернасцяў з наданнем большай увагі птушкам.
Першая частка трэнінгу была прысвечана дэманстрацыі прыкладных інтэрактыўных заняткаў і разгляду іх адрозненняў, пераваг і недахопаў у параўнанні з традыцыйнымі. Наступныя ж гадзіны ўдзельнікі трэнінгу, якія аб’ядналіся ў малыя групы, рыхтавалі і праводзілі інтэрактыўныя заняткі на розныя тэмы самастойна. Пасля кожнага з іх зноў разбіраліся прапанаваныя групамі метады і гульні, разглядаліся прапановы па паляпшэнню заняткаў.
Зусі м нечакана пад час трэнінгу нас знайшла здымачная група БТ. Як аказалася, яна прыехала запісаць каментар пра зімуючых птушак. Аднак даведаўшыся пра трэнінг, вырашыла зрабіць адмысловы рэпартаж для абласных навінаў.
Кожны змог адчуць сябе ў “скуры” вучня-гурткоўца і адукатара-настаўніка. Час трэнінгу праляцеў непрыкметна, але засталіся новыя знаёмствы, досвед непасрэднага ўдзелу і падрыхтоўкі інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем розных метадаў.
Таму і зробленыя ўдзельнікамі каментары ў рэфлексійных анкетах гучаць наступным чынам:
“Всё было интересно и ново»
«Праца груп была аргані завана на вельмі высокім узроўні. … Некаторыя метады ўжо знаёмыя з семінараў АПБ. Але большасць звестак – новая.”
“Я немного знала о экологических играх, применяла их, но такого лаконичного, доступного приёма я не знала. Интерактивные методы для меня – это новшество. Эта информация будет очень полезна, я думаю и востребованной в моей работе.”
“Амаль усе методыкі былі новыя для мяне. Інфармацыя разнастайная і карысная для выкарыстання ў школе, і ў гуртку, і ў жыцці.”
“ Методы понравились, подход к занятию через игру – класс! Буду использовать в проведении своих занятий. Учить и учиться играть с детьми….»
Да новых цікавых і карысных сустрэч!
Алена і Дзьмітры Вінчэўскія, Гродзенскае абласное аддзяленне АПБ, Гродна
Падзяліся артыкулам у сацсетках: