Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Новы праект — Новыя магчымасці
Навіна аддзяленняў ад 2 сакавіка 2009 года
З канца лютага гэтага году пачынаецца новы праект па стварэнню, развіццю і падтрымцы студэнцкіх і рэгіянальных груп АПБ. Акрамя адукацыйных сэмінараў, трэнінгаў і летнікаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ, а таксама рэгіянальных лідэраў, прадугледжваецца магчымасць паездак студэнтаў з большым досведам да калег у іншыя рэгіёны (каб дапамагчы ў актывізацыі іх дзейнасці па назіраннях і ахове птушак).
Акрамя адукацыйных сэмінараў, трэнінгаў і летнікаў для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў – сябраў АПБ, а таксама рэгіянальных лідэраў, прадугледжваецца магчымасць паездак студэнтаў з большым досведам да калег у іншыя рэгіёны (каб дапамагчы ў актывізацыі іх дзейнасці па назіраннях і ахове птушак).
Акрамя падтрымкі ўжо зарэгістраваных рэгіянальных аддзяленняў АПБ, плануецца прыцягненне да ўдзелу ў праекце і дапамога пакуль фармальна не аформленым рэгіянальным групам і асобным актыўным сябрам.
Першы семінар, прысвечаны пашырэнню маніторынга звычайных гняздуючых птушак на тэрыторыі нашай краіны плануецца на пачатак красавіка. Іншыя мерапрыемствы – пазней на працягу гэтага году.
Усім, хто мае жаданне удзельнічаць у розных мерапрыемствах праекта, дашліце свае кантакты (пажадана адрас электроннай пошты і/ці нумар мабілкі), пасаду (для студэнтаў курс, факультэт і назву ВНУ) Дзьмітрыю Вінчэўскаму СМСкай на тэл. +375 336 887589.
Праект падтрымліваецца Швэдзкім арніталагічным таварыствам SOF (Birdlife у Швэцыі) і Швэдзкім міжнародным агенцтвам развіцця супрацоўніцтва SIDA.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: