Новы сайт для бёдуотчараў і фотаанімалістаў

ад 2 сакавіка 2009 года

Дзякуючы ініцыятыве і ахвярнасці сябраў АПБ з Гродзенскага і Брэсцкага абласнога і Заходне-Палескага рэгіянальнага аддзяленняў, а таксама мінскіх праграмістаў больш беларусаў змогуць далучыцца да аднаго з самых масавых хобі жыхароў ЗША і Заходняй Еўропы. А менавіта да назіранняў птушак, або бёдуотчынгу.

Прыкладна з сярэдзіны красавіка пачне працу новы сайт www.birdwatch.by , на якім прадугледжваецца змяшчаць вынікі і апісанне назіранняў бёдуотчараў з усіх рэгіёнаў нашай краіны, тэхнічныя і мастацкія фотаздымкі птушак (за апошнія можна будзе галасаваць каб выбіраць лепшы фотаздымак тыдня, месяца і года), стварыць апісанне найбольш цікавых маршрутаў і месцаў назіранняў, з фотаздымкаў і відэа-фільмікаў беларускіх бёдуотчараў стварыць і ўвесь час папаўняць вызначальнік, змяшчаць абвесткі і навіны, якія дапамогуць арыентавацца ў падзеях, звязаных з цікавымі назіраннямі ў суседніх краінах і ў Беларусі. Прадугледжваюцца праца форума, парады для пачаткоўцаў ды шмат чаго іншага.

Дэма-версыю ўжо можна паглядзець і дапамагчы ўдасканаліць парадамі ды пажаданнямі тут: www.newmediaworld.info/bird
Свае пажаданні пішыце мадэратару на адрас: tyteishi@gmail.com

Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: