Летнік «Начныя жыхары ляСОЎ»

ад 24 кастрычніка 2012 года

Палявы летнік-семінар адбудзецца 9-11 лістапада ў вёсцы Залессе ў ваколіцах Белавежскай пушчы (на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае). Усе ахвотныя запрашаюцца да ўдзелу!

Увага!

Нажаль мы спыняем прыём заявак на летнік "Начныя жыхары ляСОЎ" у сувязі з тым, што колькасць заявак значна перавысіла колькасць месцаў для ўдзельнікаў.

З павагай, арганізатары.

Чарговы, 8-мы, палявы летнік-семінар “Начныя жыхары ляСОЎ” адбудзецца 911 лістапада. Месцам правядзення летніка традыцыйна з’яўляецца вёска Залессе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Вёска размешчана ў ваколіцах Белавежскай пушчы, на самым ускрайку балотнага масіва Дзікае. Арганізатарам летніку з’яўляецца Брэсцкае абласное аддзяленне ГА “АПБ”.

Сёлета праграма летніку будзе складацца з трох блокаў: тэарэтычнага, працоўнага і экскурсійна-даследчага. Першы з іх – тэарэтычны, будзе прысвечаны тэорыі і практыцы выкарыстання разнастайных мап і баз дадзеных у даследванні жывёльнага і расліннага свету. У рамках працоўнага блоку як заўсёды запланаваны выраб штучных гнездавых скрынь (гэтым разам пераважна для барадатай кугакаўкі і сонь) і праца па добраўпарадкаванні базы лагеру. І трэці блок будзе прысвечаны ўліку соў і размяшчэнню зробленых для кугакаўкі скрынь на балоце Дзікае і ў яго ваколіцах.

Каб прыняць удзел ў летніку неабходна на пададзены адрас накіраваць анкету-заяўку. Да ўдзелу ў летніку запрашаюцца ўсе жадаючыя. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, перавагу будуць мець заяўкі атрыманыя першымі. Гэтым разам самі ўдзелнікі самастойна аплочваюць кошт даезду да месца правядзення летніку. Харчаванне аплачваецца за кошт арганізатараў. Размяшчэнне ўдзельнікаў (безкаштоўна) плануецца ва ўтульных, цёплых, драўляных вясковых хатах. Пры сабе абавязкова неабходна мець дыванок, спальны мяшок і гумовыя боты (пажадана балотныя боты), а таксама асабісты посуд і прысмакі.

Анкета удзельніка летніку “Начныя жыхары ляСОЎ – 2012-2”

1. Прозвішча Імя Імя па бацьку                                                                                       

2. Узрост                                                                                                                               

3. Хатні адрас                                                                                                                           

4. Ці з’яўляецеся Вы сябрам АПБ?                                                                                   

5. У якіх мерапрыемствах АПБ вы удзельнічалі за апошнія 3 гады?                       

6. Ваш род заняткаў (студэнт, працую, вучань і гтд.)?

7. Кірункі Вашай зацікаўленнасці (датычыцца прыроднага асяроддзя)?                                                                                                                                                                 8. Што вы чакаеце ад ўдзелу ў летніке?

9. Пазначце нумар мабільнага тэлефону і електронны адрас                                  

Анкету-заяўку дасылайце калі ласкана адрас: egreta113@mail.ru

Тэлефон для даведак 8-029-7253216, Андрэй Абрамчук

 

Нагадаю, што ў гэтым годзе, нашыя намаганні па стварэнні гнездавых платформ нарэшце былі ацэнены барадатымі кугакаўкамі. Адразу дзве гнездавыя платформы былі заняты птушкамі і ў абодвух гнёздах паспяхова выгадаваліся птушаняты, прычым у адным адразу 5! Некаторыя платформы і вядомыя гнёзды патрабуюць пільнага рамонта, таму вырашана правесці летнік другі раз у гэтым годзе.

Птушкі і аргаінізатары патрабуюць Вашай дапамогі!

Андрэй Абрамчук
БОО ГА “АПБ”.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: