Начныя жыхары ляСОЎ

ад 16 красавіка 2009 года

Ужо пяты год за пар сябры АПБ з Берасцейшчыны збіраюцца на прыканцы сакавіка у ваколіцах Белавежскай пушчы, каб вітаць пачатак вясны. Аднымі з першых нашых птушак, якія, дарэчы, у большасці з’яўляюцца аседлымі, пачынаюць веснавую актыўнасць совы, або начныя драпежныя птушкі. Менавіта дзеля таго, каб паназіраць, а дакладней пачуць гэтых птушак, а таксама часткова дапамагчы ім вырашыць “жыллёвыя пытанні” ужо пяты раз ладзіцца летнік “Начныя жыхары ляСОЎ”. І гэтым разам нас не абмінулі цікавыя назіранні і спатканні.

“Начныя жыхары ляСОЎ”

У гэтым годзе летнік рэалізоўваўся Брэскім абластным аддзяленнем пры падтрымцы праграмы міні-праектаў АПБ. Зноў, ужо каторы раз ва ўтульным, невялічкім домку на паўднёвым ускрайку балота Дзікое сабраліся новыя і старыя сябры АПБ з маларытчыны, кобрыншчыны, камянетчыны, Пружанскага, Бярозаўскага раёнаў і Берасця.

Веснавое надвор’е, вельмі зменлівае ў сакавіку, амаль на працягу ўсяго першага дня і асабліва вечара “балавала” нас то ветрам, то дажджом. Таму запланаваныя вячэрнія ўлікі прыйшлося перанесці на лепшыя часы. На наступны дзень надвор’е крыху паправілася і удзельнікі, падзяліўшыся на дзьве групы, узяліся за справы. Большасць пад кіраўніцтвам Сяргея і Дзьмітрыя накіраваліся даследваць ужо раней вывешаныя штучныя скрыні. Іншыя вырашылі развесіць яшчэ некалькі гнездавых савіных скрынь і адразу агледзець лесапалосы на буйнай змеліаранаванай частцы балота Дзікое. Абедзьве групы выдатна вырашылі пастаўленыя задачы і на абед зноў спаткаліся ў домку. Па абедзе пайшлі агледзець балота і пасля змроку паслухаць соў!

Першы абраны маршрут хутка скончыўся на краю залітага балота — далей без доўгіх чобатаў было не прайсці, таму іншы абралі больш сухім, і ён аказаўся ўдалым! Усе прысутныя выразна чулі самку барадатай кугакаўкі, а некаторыя нават і голас самца, ды яшчэ шэрую кугакаўку. У гэты самы час недалёка ад доміку адазваўся вераб’іны сыч, а ля поўначы і касматаногі.

А на наступны ранак барадатка сама завітала да нас у госьці. Птушка палявала на закінутым полі на ўскрайку лесу літаральна ў некалькіх дзесятках метраў ад домку, у якім мы пасяліліся. Тут ужо змаглі ўбачыць птушку ўсе, каму не лень было прачнуцца. А яна на пачатку не вельмі звяртала ўвагу на апантаных бёдуочараў, каторыя, патрэбна адзначыць, вялі сябе карэктна ў дачыненні да птушкі, і працягвала спакойна паляваць.

Напэўна ў гэтым годзе летнік атрымаўся адным з самых удалых за апошнія 5 год. Удалося і птушак пабачыць-пачуць, і гнездавыя скрыні праверыць, і новыя развесіць, а таксама проста адпачыць у кампаніі старых і новых сябраў. Разам для птушак і людзей!

Андрэй Абрамчук,
Брэсцкае абласное аддзяленне ГА АПБ

Падзяліся артыкулам у сацсетках:

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: