Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Семінар «Дзеці — птушкам!» прайшоў у Баранавічах 4 красавіка
Навіна аддзяленняў ад 5 красавіка 2013 года
Была вясна. Дзень быў халодны, снежны і не красавіцкі. Мы цёплай кампаніяй зладзілі семінар, які называўся «Дзеці – птушкам!»
Была вясна. Дзень быў халодны, снежны і не красавіцкі. Мы цёплай кампаніяй зладзілі семінар, які называўся “Дзеці – птушкам!”.
Каб прыняць удзел у семінары, трэба было стаць пераможцам конкурсаў і віктарынаў, у якіх штодзень удзельнічалі школьнікі 5-7 класаў на працягу апошняга тыдня. Пераможцам выдаваўся сертыфікат на ўдзел у семінары.
Такім чынам, сабраліся лепшыя з лепшых. Як гэта не дзіўна, але ў семінары ўдзельнічалі толькі дзяўчынкі. На самым пачатку мы знаёміліся і гулялі ў розныя псіхалагічныя гульні, так сказаць, шукалі адзін настрой і хвалю.
А пасля пачалася праца з таго, што дзеці глядзелі і слухалі. Цяпер паерад дзяўчатамі стаялі вельмі важныя пытанні: ці трэба дапамагаць птушкам? Калі трэба, то чаму? На гэтыя пытанні яны давалі самастойныя адказы тэзісна. А пасля абаранялі свае тэзісы, тлумачылі іх змест і сэнс. З прыкладна паўсотні прапановаў былі адабраныя тры, на думку дзяцей, самыя галоўныя. З гэтых трох адна – самая-самая. Шляхам дыскусіі і галасавання найбольшую колькасць галасоў атрымаў трэці пункт.
Цяпер прыйшоў час пабегаць-адпачыць і адпачыць-перакусіць. Дзеці хрумаюць смакоткі і праглядаюць розныя забаўляльныя відэаролікі пра жыццё птушак.
Пасля салодкага адпачынку – айда да працы! Праца у групах. Дзеці з вышыні свайго ўзросту пішуць, што яны самі могуць зрабіць, каб дапамагчы птушкам; даюць парады іншым, і ў першую чаргу нам, дарослым. Пасля – абарона сваіх прац.
У завяршэнні семінару – міні-рэфлексія, падарункі і развешванне папяровых вераб’ёў на нашым самым вераб’іным дрэве ў самым вераб’іным горадзе!
Юля Траццяк, сябра АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: