Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Баранавічах адбыліся назіранні за вясеннім прылётам птушак
Навіна аддзяленняў ад 8 красавіка 2013 года
У суботу 6 красавіка у Баранавічах на Свяцілаўскім возеры школьнікі назіралі за прылётам птушак. Звычайныя назіранні ператварыліся ў экалагічную акцыюУ суботу 6 красавіка у Баранавічах на Свяцілаўскім возеры школьнікі назіралі за прылётам птушак. Звычайныя назіранні ператварыліся ў экалагічную акцыю, пад час якой можна было, напрыклад, змайстраваць домік для птушкі.
На ходніку пакінуць малюнак на тэму “Дзеці супраць палявання на птушак”.
Паспрабаваць свае сілы ў вызначэнні птушак па фотакартках. Для тых, хто змерз ці стаміўся ладзіліся інтэрактыўныя гульні. Акрамя таго школьнікі пісалі пажаданні птушкам, пакідалі свій голас супраць асушэння балот.
Наша арніталагічная акцыя працягвалася амаль дзве гадзіны. За гэты час у ваколіцах замерзлага возера мы здолелі паназіраць толькі за паводзінамі кавак і сарок, а таксама сініц і вераб’ёў. Гэта на наступны сонечны дзень ужо прыляцелі шпакі, чайкі-рыбачкі ды высока праляталі буслы.
Юля Траццяк, сябра АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: