Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Салаўіныя ночы ў Баранавічах
Навіна аддзяленняў ад 17 мая 2013 года
Акцыя “Салаўіныя ночы” праводзіцца не толькі ў Мінску! Дапамажы палічыць салаўёў у Баранавічах і скласці салаўіную карту горада!Акцыя “Салаўіныя ночы” праводзіцца не толькі ў Мінску! Дапамажы палічыць салаўёў у Баранавічах і скласці салаўіную карту горада!
Калі: 18 мая з 21:00 да 23:00
Дзе: Баранавічы
Паведаміце пра сваё жаданне паслухаць салаўёў па тэлефоне +375-29-855-09-97+375-29-855-09-97 або запоўніце анкету (гл. ніжэй) праз e-mail tretb9lk@yandex.ru. Паведаміўшы каардынатару акцыі, у якім раёне вы жадаеце палічыць салаўёў, вы атрымаеце адмысловую карту. 18 мая з 21:00 да 23:00 вы праходзіце абраны вамі ўчастак, уважліва слухаеце спевы салаўёў і пазначаеце на карце кропкі, дзе вы пачулі гэтых птушак. Пасля заканчэння свайго маршруту паведаміце свае дадзеныя каардынатару, які складзе агульную карту баранавіцкіх салаўёў.
Пытанні для анкеты:
1. прозвішча, імя, імя па бацьку;
2. узрост;
3. месца вучобы/працы;
4. нумар тэлефона, e-mail;
5. у якім раёне горада вы хочаце праводзіць улікі салаўёў;
6. ці трэба выслаць вам электронны варыянт песні салаўя?
Больш даведацца пра акцыю можна па тэлефоне +375-29-855-09-97+375-29-855-09-97.
За адзін вечар праверыць усе месцы, дзе ёсць салаўі, немагчыма. Калі ў вас не атрымліваецца паслухаць і палічыць салаўёў 18 мая, гэта можна зрабіць у любы дзень да сярэдзіны чэрвеня, пакуль яны актыўна спяваюць. Паведамляйце пра свае назіранні па вышэйзгаданым тэлефоне або пішыце на адрас электроннай пошты: tretb9lk@yandex.ru.
Каардынатар акцыі – Юля Траццяк
Падзяліся артыкулам у сацсетках: