Школа экалагічнага актывіста 2014

ад 1 красавіка 2014 года

Школа экалагічнага актывіста абвяшчае аб тым, што дедлайн падачы заявак — 8 красавіка. Спяшайцеся зарэгістравацца і не прапусціце шанец паўдзельнічаць!

Школа экалагічнага актывіста абвяшчае аб тым, што дедлайн падачы заявак — 8 красавіка. Спяшайцеся зарэгістравацца і не прапусціце шанец паўдзельнічаць!

Ідэя школы ў тым, каб праз серыю трэнінгаў закласці асновы экалагічнага мыслення і далучыцца да "зялёнага" руху ў Беларусі. Знаёмства з асноўнымі дзеючымі сіламі ў гэтай галіне дапаможа скласці карціну таго, што адбываецца ў сферы экалогіі на нашай прасторы. Магчымасць рэалізацыі свайго асабістага праекта у камандзе з іншымі навучэнцамі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў закладзе асновы праектнага дзеяння, неабходнага для самастойнай працы ў любой сферы жыцця.

УМОВЫ

Калі жадаеце удзельнічаць у Школе і гатовы пачаць з першага узроўня, вы павінны быць упэўнены, што зможаце працягнуць навучанне і на другім узроўні, г.з. павінны быць здольны пакінуць працу/сям’ю/што заўгодна на дзесяць дзён у пазначаныя даты.

Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца арганізатарамі Школы на аснове атрыманых заявак. Колькасць удзельнікаў у групе: да 20 чалавек.

МЕСЦА

Трэнінгі першага ўзроўня праходзяць у Мінску і Гродна. Летняя школа пройдзе на базе за межамі горада.

ТЭРМІНЫ

Удзельнікі, якія падалі заяўкі, размяркоўваюцца арганізатарамі па групах. Для кожнай з групаў арганізуецца адзін трэнінг у наступныя даты:

у Мінску:
I. 5−6 красавіка — група 1
II. 12−13 красавіка — група 2
III. 3−4 мая — група 3

у Гродна:
IV. 26−27 красавіка — група 4
V. 10−11 мая — група 5

Дэдлайн падачы заявак: 8 красавіка.

Пасля паспяховага завяршэння першага ўзроўню, жадаючыя могуць трапіць на другі — Летнюю школу, напісаўшы матывацыйнае эсэ. Інтэнсіўны дзесяцідзённы курс праходзіць на прыродзе далёка за горадам. На Летняй школе ў суправаджэнні групы экспертаў і трэнераў адпрацоўваюцца неабходныя навыкі для самастойнага даследавання і працы ў экалагічнай сферы.

VI. 27−6 ліпеня — Летняя школа

Усе падрабязнасці і спасылка на форму заяўкі — на сайце Школы экалагічнага актывіста.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: