Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Як лічыць птушак: тэорыя і практыка!
Абвестка ад 4 красавіка 2016 года
15-17 красавіка АПБ разам з Еўрапейскай радай па падлікам птушак праводзiць трэнінг па Атласу гняздуючых птушак Еўропы. Тэорыя і практыка: запрашаем!На календары красавік, і мы нагадваем, што 15-17 красавіка АПБ разам з Еўрапейскай радай па падлікам птушак (EBCC) арганізуе ў Беларусі трэнінг па Атласу гняздуючых птушак Еўропы. Калі вам цікава — запрашаем!
Дзе? Трэнінг пройдзе ў Бярэзінскім біясферным запаведніку ў весцы Домжарыцы.
Для чаго? Трэнінг прысвячаецца метадам збору і інтэрпрэтацыі дадзеных для Атласу гняздуючых птушак.
Хто запрашаецца? Удзельнікам можа стаць кожны у каго ёсць хаця б невялікі вопыт назіранняў за птушкамі і жаданне дапамагчы ў працы над атласам. Харчаванне, пражыванне і квіткі ўдзельнікаў будуць аплочаны арганізатарамі.
Што будзем рабіць? Праца будзе адбывацца ў невялікіх групах пад кіраўніцтвам нашых замежных калег. Асноўная мэта — растлумачыць методыку збору матэрыялу. Мы абярэм некалькі розных біятопаў, і кожная група будзе праводзіць улік птушак у адным з іх. На наступны дзень адбудзецца змена месца ўлікаў.
Трэнінг — гэта добрая нагода разабрацца ў асаблівасцях улікаў і высветліць усе незразумелыя пытанні ў прафесіяналаў.
Калі вы зацікаўлены ва ўдзеле ў гэтым мерапрыемстве, паведамляйце, калі ласка, на электронную пошту kuzmenkova.anastasia@gmail.com, каб мы не згубілі вас пад час наступнай рассылкі. Тут вы можаце даведацца аб падобных мерапрыемствах у Сербіі і Турцыі .
Да сустрэчы!
Настасся Кузьмянкова, каардынатар праекта па збору інфармацыі ў Беларусі для Атласа гняздуючых птушак Еўропы
Падзяліся артыкулам у сацсетках: