Ласось-захаваем разам!

ад 17 лістапада 2009 года

З лістапада па снежань, акрамя выконваемых праектаў і планавых мерапрыемстваў, увага АПБ будзе скіравана і на… ласасёвых рыб. На працягу перыяду нерасту кумжы і сёмгі АПБ плануе арганізовываць валанцёрскія летнікі на нераставых рачулках для прадухілення браканьерскага адлову ласасёвых рыб. Валанцёры будуць весці назіранні за прытокамі р. Вілія, дзе адбываецца нераст, для аператыўнага інфармавання дзяржаўных служб аб фактах злачынства. Прысутнасць мабільных груп у рэгіёне мусіць быць істотным фактарам турбавання для браканьераў, а аператыўнае інфармаванне задзейсненных у справу захавання прыроды джяржаўных служб паспрыяе лепшаму выяўленню парушальнікаў заканадаўства. Галоўная мэта летнікаў – павялічыць шансы паспяховага нерасту.

З лістапада па снежань, акрамя выконваемых праектаў і планавых мерапрыемстваў, увага АПБ будзе скіравана і на… ласасёвых рыб. Менавіта ў гэты час у кумжы (Salmo trutta trutta), якая заходзіць у Беларусь з Балтыйскага мора, адбываецца нераст. Есць спадзева, што яшчэ адзін прадстаўнік роду – атлантычны ласось або сёмга (Salmo salar) таксама нерасціцца на тэрыторыі нашай краіны ў гэтым годзе. Ласасёвыя рыбы занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца пад пагрозай знікнення ад скарачэння прыдатных для нерасту месцаў ад забруджвання рэк, перашкод на шляху да нерасцілішч (плаціны пабудаваныя людзмі, дзейнасць баброў), а таксама незаконнай здабычы.

Вырашэнне апошняй праблемы патрабуе неадкладных дзеянняў , бо, як паказала наведванне рэгіёну супрацоўнікамі АПБ, браканьеры знішчаюць амаль усіх рыб, якія здолелі дасягнуць нерасцілішч. Для высвятлення сітуацыі былі праведзенны сустрэчы з прадстаўнікамі Смаргонскай міжраённай Джяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Астравецкай раённа інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Астравецкага раёна, Смаргонскага памежатрада. Былі абмеркаваны магчымасці кожнай структуры і планы сумесных дзеянняў для прадухілення браканьерства.

На працягу перыяду нерасту АПБ сумесна з грамадскай арганізацыяй "Экадом" плануе арганізовываць валанцёрскія летнікі на нераставых рачулках для прадухілення браканьерскага адлову ласасёвых рыб. Валанцёры будуць весці назіранні за прытокамі р. Вілія, дзе адбываецца нераст, з мэтай аператыўнага інфармавання дзяржаўных служб аб фактах злачынства. Галоўная мэта летнікаў – павялічыць шансы паспяховага нерасту.

Летнікі будуць арганізоўвацца на выходных у лістападзе і снежні, на тэрыторыі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Працяг летнікаў — 2 дні (выезд з Мінска ў пятніцу ўвечары і вяртанне ў нядзелю ў другой палове дня). Па магчымасці, летнікі будуць арганізоўвацца таксама і ў буднія дні. Акцыя будзе працягнута да канца перыяду нерасту.

У летніках могуць прыняць удзел жадаючыя, дасягнуўшыя 18 год. Праезд з Мінска і харчаванне на месцы арганізовываецца за кошт арганізатараў. Удзельнікі самі нясуць выдаткі на презд да Мінска. Магчымасць удзелу з асабістым транспартам (з кампенсацыяй выдаткаў на паліва) вітаецца. Пражыванне валанцёраў арганізовываецца у вясковай хаце. Неабходна мець гумовыя боты, турыстычны дыванок і спальнік. Поўны спіс неабходных рэчаў для летніка будзе загадзя прадастаўлены ўдзельнікам.

Па пытаннях удзелу звяртайцеся да Вольгі Лукшыц праз электронную пошту lukshyts@ptushki.org (калі ласка, пазначайце тэму ліста – "Летнікі ласось" і пакідайце нумар тэлефона). Або па тэлефонах офіса АПБ: гарадскі 8-017-263-06-13; МТС 8-029-223-06-13; Velcom 8-029-101-68-87.


Акцыю падтрымалі:

Компания Yukon Advanced Optics предоставила 2 прибора ночного видения для проведения патрулирования.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: