Пабачыла свет апошняя кніга Ўладзіміра Дацкевіча «Маё жыццё ў Белавескай пушчы»

ад 25 студзеня 2011 года

Праз два месяцы пасля смерці Дацкевіча, выйшла яго апошняя кніга. Аўтар паказвае сапраўдны бок кіравання самым старажытным лесам Беларусі.

22 лістапада 2010 г. на 83-м гаду жыцця памёр вядомы арнітолаг, навуковец, прысвяціўшы дзесяткі гадоў вывучэнню прыроды Белавежскай пушчы, ганаровы сябра АПБ – Ўладзімір Афанасьевіч Дацкевіч . Прайшло два месяцы і мы гаворым аб ім ізноў. Пабачыла свет апошняя кніга Ўладзіміра Афанасьевіча “Маё жыццё ў Белавескай пушчы” .

Пачынаецца яна словамі:

Я нарадзіўся ў Пушчы і сёння, пры канцы жыцця, павінен сказаць: “Дзяржава, бальшавікі загубілі маю РАДЗІМУ. А цяпер спрабуюць прадаць апошняе, што ад яе засталося. Маё права на радзіму забрана і растаптана, спустошана і абылгана. Мне хочацца сказаць гэта гучна, каб мяне пачулі ,бо гэта крык маёй душы.”

Гэтая кніга – падсумаванне перажытага і пабачанага Дацкевічам. Яна адлюстроўвае сучасны стан Белавежскай пушчы, але не як гэта звыкла казаць – старажытнейшага і запаведнага леса, а як месца гаспадарства вар’ятаў, загубіўшых калісьці магутны Лес.

Гэтую кнігу абавязкова трэба прачытаць. Праўду пра Белавежскую пушчу Вы нідзе не знойдзеце, бо пра яе Вам ніхто не раскажа.

Вось некалькі цытатаў з кніжкі, што датычацца Белавежскай пушчы:

“Санітарныя рубкі — гэта падман: сякуць бязбожна і тралююць трактарамі”.

“ Я не бачу тут ні эколагаў, ні спецыялістаў прыродаахоўнага накірунку”.

“ І Дзед Мароз, і ўся пабудова на месцы, дзе калісьці сканаў апошні зубр, адмыслова ўпісаліся ў развал Пушчы. Навошта ж мне гэта бачыць? Я ніколі туды не паеду.”


“Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова “Нацыянальны парк “Белавежская пушча”. Не верце! Я вам скажу, не пазіраючы ў шыльду: “Усёдазволенасць, аформленае дакументальна”.

Спадзяемся, у хуткім часе Пушча ўздыхне спакойна і пачне новае жыццё…

Заказаць гэтую кнігу Вы можаце па тэлефонах:
(029) 656 66 70
(017) 294 50 76


Свае каментары да гэтай навіны Вы можаце заставіць ў нашым Жывым Журнале !



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: