Шчыгел вачыма дзяцей: запрашаем на выставу!

ад 26 кастрычніка 2018 года

Прыходзь палюбавацца самымі яркімі працамі ўдзельнікаў конкурса АПБ “Чым шчыгел снедае?” і даведацца, якая птушка стане сімвалам наступнага года!

Щегол, фрагмент рисунка

31 кастрычніка а 14.00 ў «Музеі прыроды і экалогі» ў Мінску па адрасе вул. К. Маркса, 12 адкрыецца выстава дзіцячага малюнка, прысвечанага птушцы 2018 года.

Наталля Саракавік, спецыялістка АПБ па кампаніях і акцыях
У АПБ ужо склалася добрая традыцыя праводзіць выставы дзіцячага малюнка, і ў “Музеі прыроды і экалогіі” заўсёды радыя нас прыняць, бо і дзецям, і бацькам гэта цікава. Нашы конкурсы малюнка маюць пэўную тэму, і сёлета дзеці адказвалі ў малюнках на пытанне “Чым шчыгел снедае?” Мы ацэньвалі не толькі прыгажосць малюнка, майстэрства ці арыгінальнасць, але і біялагічную дакладнасць. Можна сказаць, што ў нас атрымалася не проста творчая выстава. Яна нясе адукацыйны пасыл. Выдатныя ілюстрацыі, якія адлюстроўваюць нестандартны мастацкі погляд кожнага дзіцяці, дазваляюць даведацца больш пра яркую і прыгожую птушку 2018 года — шчыгела. Выстава будзе доўжыцца два месяцы. Спадзяемся, яна падорыць вам добры настрой і новыя веды! Чакаем вас!

Падчас адкрыцця выставы мы ўзнагародзім пераможцаў і абвесцім птушку 2019 года. Нагадаем, што кандыдатамі на званне крылатага сімвала наступнага года былі абраныя сівая жаўна, чайка-рыбачка і вялікі арлец.

Уваход на выставу вольны.   

Яна будзе працаваць да канцагода штодня з 11.00 да 19.00.

Одноклассники АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: