Пасадзі сваё дрэва! Пачаўся Тыдзень лесу

ад 15 красавіка 2019 года

Па 20 красавіка АПБ і Міністэрства лясной гаспадаркі запрашаюць на «Тыдзень лесу-2019». Далучыцца і пасадзіць сваё дрэва можа кожны!

Неделя леса

На спецыяльна вылучаных участках ляснічыя выдадуць усім удзельнікам саджанцы, інвентар і правядуць інструктаж.

Каб паўдзельнічаць, трэба проста звярнуцца ў мясцовы лясгас або лясніцтва.

Сёлета такія мерапрыемствы праходзяць 12-ты раз і прымеркаваныя да Года малой радзімы і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Летась за тыдзень 80 тысяч удзельнікаў высадзілі 25 мільёнаў дрэваў!

 

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ
Беларусь – лясная краіна. Большасць нашых птушак цесна зувязаныя з лесам ці з дрэвамі. Ляснікі могуць пасадзіць дрэвы і без нас. Але для нас Тыдзень лесу – гэта шанец цікава правесці яго са сваёй сям’ёй. Пасадзіць, нарэшце, сваё дрэва, якое можа ў залежнасці ад віду пражыць 100 ці 200 гадоў. Паразмаўляць з леснікамі пра іх праблемы, пра птушак, ваўкоў, пра дзікую прыроду, якую яны часта за планавымі кубаметрамі і не заўважаюць!

 

Тэлефоны абласных аргкамітэтаў:

  • Мінск і Мінская вобласць: (017) 388-51-63;
  • Брэст і Брэсцкая вобласць:  (0162) 59-35-39;
  • Віцебск і Віцебская вобласць:  (0212) 24-01-54;
  • Гомель і Гомельская вобласць:  (0232) 34-99-18;
  • Гродна і Гродзенская вобласць:  (0152) 41-77-81;
  • Магілёў і Магілёўская вобласць: (0222) 31-13-25.

Паводле mlh.by

АПБ в Одноклассниках



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: