17 траўня — конкурс «Птушка-арт»

ад 11 мая 2019 года

Запрашаем дзетак і дарослых паўдзельнічаць у конкурсе «Птушка-арт» напярэдадні Міжнароднага дня біяразнастайнасці разам з птушкай года – вялікім арляцом! 

Далучайся разам з сябрамі і роднымі да крэатыўнага флэшмобу!

Што трэба рабіць?

Узяць удзел вельмі проста – 17 траўня ўсім удзельнікам трэба выйсці на двор і праявіць сваю фантазію, каб скласці сілуэт птушкі года з усіх удзельнікаў, а фотаздымак гэтага сілуэта даслаць нам.

Летась у конкурсе “Птушка-арт” паўдзельнічала 480 чалавек!

Конкурс птушка арт Ради жизни на Земле и СШ №3 Осиповичи

Здымкі, якія адлюстроўваюць творчы працэс і канчатковую творчую працу, трэба даслаць да 23.00 19 траўня 2019 года на электронны адрас ptushkahoda@ptushki.org з тэмай «Птушка-арт», а ў лісце абавязкова паведаміць:

  • прозвішча і імя аўтара малюнка;
  • назву гуртка або ўстановы адукацыі;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка гуртка;
  • колькасць удзельнікаў;
  • тэлефон для сувязі.

Пераможцы конкурсу будуць вызначацца паводле арыгінальнасці задумы, сюжэту, а таксама паводле колькасці ўдзельнікаў ад кожнага гуртка.

Щегол из людей- Ряснянская СШ

 

Пераможцы атрымаюць прыемныя падарункі!

АПБ зычыць усім удзельнікам конкурса “Птушка-арт” сонечнага надвор’я і творчага настрою. Няхай вялікі арлец завітае ў кожны двор!

АПБ в Одноклассниках



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: