Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Зрабі свой мем пра глушца! Абноўлена: абвешчаныя прызёры
Абвестка,Апошнія навіны,Навіна арганізацыі ад 9 красавіка 2020 года
У гонар глушца – птушкі 2020 года – мы абвяшчаем конкурс мемаў “10 фактаў пра глушца”.
Прыдумай мем (смешную карцінку з надпісам) на аснове аднаго з фактаў пра глушца і змясці яго на сваёй старонцы ў сацсетках ВКонтакте, Facebook або Instagram з хэштэгам #ptushkahoda2020 да 15 траўня 2020 года.
На перыяд конкурса (да 17 траўня 2020) старонка павінна быць адкрытай!
У конкурсе няма абмежаванняў па ўзросце.
Найлепшыя мемы мы змесцім у сацсетках АПБ, а аўтары пяці мемаў з найбольшай колькасцю «падабаек» на нашых старонках атрымаюць у падарунак птушыны стыкерпак!
Глушэц названы так таму, што падчас такавання самец гэтай птушкі не чуе нічога вакол. Самцы прылятаюць на такавішча звечара, а потым да ўзыходу сонца будзяць лес сваімі песнямі. Каб убачыць рытуал такавання, чалавеку праседзець у намёце з шасці вечара да 11 раніцы! Гэта толькі некаторыя факты пра птушку года.
10 фактов о глухаре — птице 2020 года
Для натхнення пампуй 10 фактаў пра глушца і прэзентацыю пра гэтую прыгожую лясную птушку, а таксама глядзі цікавае відэа ад кінастудыі AVES.
АПБ пакідае за сабой права выкарыстоўваць работы для публікацыі з пазнакай аўтарства.
Удзел у конкурсе азначае згоду з апісанымі правіламі.
Спампаваць палажэнне конкурсаў кампаніі «Птушка года»
Мем пра глушца, Крысціна Тукач
У гонар птушкі года – глушца – было зроблена шмат смешных мемаў. Усе яны разнастайныя і цікавыя! Дзякуй усім за ўдзел!
Але больш за ўсё падабаек атрымаў мем ад Крысціны Тукач, якой дастаецца вызначальнік птушак. Дар’я Борбут, Бажэна Квандэл, Варвара Жывіца і Кацярына Зябко атрымліваюць птушыныя стыкерпакі. Віншуем!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: