Птушыныя праймерыз: галасуй за інтэрнэт-кандыдата на птушку 2022 года!

ад 12 студзеня 2021 года

На нашым сайце пачалося анлайн-галасаванне за кандыдата, які пазмагаецца за званне птушкі 2022 года.

Птушыныя праймерыз

Прагаласаваць можна за адзін з васьмі відаў дзікіх птушак, якія беларусы прапанавалі для ўдзелу ў “птушыных праймерыз” праз адкрытую гугл-форму.

Вось гэтыя птушкі: вялікі грыцук (большой веретенник), сіні сіваграк (сизоворонка), арол-вужаед (змееяд), белая сініца (белая лазоревка), сіпуха (сипуха), шчурка-пчалаедка (золотистая щурка), шэрая варона (серая ворона), звычайны зімародак (зимородок).

Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ:

Калі за кандыдатам у птушку года стаіць каманда, від атрымае добрую падтрымку і раскрутку, больш шансаў перамагчы ў фінале. Раней адбору кандыдатаў для праймерыз практычна не было, і галасы разыходзіліся па дзясятках відаў птушак. Мы вырашылі ў гэтым годзе даць людзям сфармаваць спіс для галасавання і пакінуць больш часу, каб паагітаваць і падтрымаць сваіх інтэрнэтаўскіх кандыдатаў падчас папярэдніх выбараў кандыдата (праймерыз).

Прагаласаваць можна па спасылцы ptushki.org/birdoftheyear да 31 студзеня ўключна. Тамсама можна даведацца, чаму каманды падтрымкі прапанавалі для ўдзелу ў “праймерыз” менавіта гэтых птушак.

Кандыдат, які набярэ найбольш галасоў, 6 лютага пазмагаецца за званне птушкі 2022 года са звычайнай туркаўкай (обыкновенной горлицей) і скапой (скопой), намінаванымі сакратарыятам і Цэнтральным саветам АПБ. Выбары адбудуцца падчас з’езду сябраў арганізацыі, які сёлета ўпершыню пройдзе анлайн.

Стаць сябрам АПБ

Тэкст: Алеся Башарымава

Телеграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: