Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Гарадскі квэст па кажанах у Мінску!
Абвестка,Апошнія навіны ад 25 жніўня 2021 года
Шукай схаваныя ў цэнтры Мінска артэфакты, дазнавайся новае пра кажаноў і атрымлівай прыз!
Цісні на кнопку, каб падпісацца на ютуб АПБ!
Знайдзі 8 артэфактаў, схаваных на дрэвах у цэнтры Мінска, даведайся 8 цікавых фактаў пра кажаноў і атрымай прыз ад АПБ!
Калі: у любы час з 6.00 25 жніўня да 21.00 27 жніўня.
Дзе: цэнтральная частка Мінска, на дрэвах розных відаў.
Можна: карыстацца пошукам у Інтэрнэт.
Нельга: здымаць артэфакты з дрэваў. Прызоў хопіць на ўсіх, хай квэст пройдуць усе ахвочыя!
Што шукаць? Артэфакты ў форме кажана са спасылкай, кюар-кодам і сімвалам. Калі сімвал літарны, то гэта літара лацінскага алфавіту, а не кірыліцы. Прыклад артэфакта ёсць у гэтым відэа.
Як шукаць артэфакты? З дапамогай відэападказак. Першая падказка — у канцы гэтага відэа. Наступная — на знойдзеным артэфакце, трэба перайсці па кароткай спасылцы на ім або адсканаваць кюар-код, як зручней.
Як атрымаць прыз? Запішы: «ptushki.org/» і пасля слэша (значка «/») запісвай па парадку сімвал з кожнага знойдзенага артэфакта. Атрымаецца спасылка ў фармаце ptushki.org/xxxxxxxx. Перайдзі па ёй і запоўні форму на атрыманне прыза!
Наш квэст прымеркаваны да Тыдня кажаноў.
Тэкст: Алеся Башарымава
Падзяліся артыкулам у сацсетках: