Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
20 000 белых буслоў ляціць у Беларусь! Ужо заўтра яны будуць тут!
Абвестка ад 21 сакавіка 2012 года
14 сакавіка на турэцка-сірыйскай мяжы на працягу некалькіх гадзін назіралася прыкладна 20 000 белых буслоў.
Па інфармацыі Таварыства аховы птушак Польшчы (OTOP) і турэцкай інтернэт-крыніцы Kusbank, 14 сакавіка на турэцка-сірыйскай мяжы на працягу некалькіх гадзін назіралася прыкладна 20 000 белых буслоў. Вопыт папярэдніх гадоў сведчыць пра тое, што птушкам патрабуецца 5-10 дзён, каб даляцець да Польшчы, гэта значыць, і да Беларусі. Таму заўтра-паслязаўтра можна будзе дакладна назіраць іх актыўны прылёт. Увогуле, белыя буслы з нашай краіны зімуюць у Паўднёвай Афрыцы, і іх маршрут як раз праходзіць праз Малую Азію. Таму шукайце свайго першага бусла і змяшчайце свае назіранні на сайце Жывой Вясны www.springalive.net.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: