Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Сардэчна запрашаем на ХІ З`езд АПБ
Абвестка ад 5 лістапада 2008 года
29 лістапада 2008 года (субота) адбудзецца ХІ З’езд грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Месца правядзення — г.Мінск, вул. Макаёнка 8, Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва (РЭЦДЮ). Стаць удзельнікам З`езда можа стаць любы жадаючы.Сардэчна запрашаем на ХІ З`езд АПБ
29 лістапада 2008 года (субота) адбудзецца ХІ З’езд грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Месца правядзення — г.Мінск, вул. Макаёнка 8, Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва (РЭЦДЮ). Стаць удзельнікам З`езда можа стаць любы жадаючы.
Праграма ХІ З’езда грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
8.30-10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў З`езда. Агляд выставы малюнкаў і фотаздымкаў.
10.00-10.45 Адкрыццё З`езда. Вітанні ад прадстаўнікоў арганізацый-партнёраў АПБ.
10.45-11.15 “АПБ – 10 слаўных гадоў” / Ірына Самусенка, Аляксандр Вінчэўскі.
11.15-11.45 Перапынак на каву.
11.45-13.00 Афіцыйная частка.
Справаздача АПБ за 2008 год.
Справаздача аб выкананні стратэгіі АПБ на 2005-2008 гг. і прадстаўленне стратэгіі BirdLife на 2009-2012 гг.
Выбары сябраў ЦС – прадстаўленне кандыдатаў.
13.00-14.30 Перапынак на абед. Галасаванне.
14.30-15.40 Абвяшчэнне вынікаў выбараў. Узнагароджванне пераможцаў конкурсаў АПБ.
15.40-16.00 Даклады. Верхавыя балоты — рэзерваты па захаванню рэдкіх драпежных птушак Беларусі / Уладзімір Іваноўскі, Старшыня АПБ.
16.00-16.30 Перапынак на каву.
16.30-16.50 Захаванне біяразнастайнасці Казахстана — сучасныя праблемы і дасягненні АСБК, партнёра BirdLife у Казахстане / Віталій Громаў, дырэктар АСБК.
16.50-17.10 Кампанія «Птушка года» — 10 гадоў на крылах / Руслан Шайкін, спецыяліст па экалагічнай адукацыі.
17.10-17.20 Абвяшчэнне прэміі Цэнтральнага савета АПБ імя Канстанціна Тызенгаўза.
17.20-18.00 Паведамленні рэгіянальных аддзяленняў АПБ.
18.00-18.15 Прыняцце рэзалюцыі.
18.15-18.30 Закрыццё З`езда.
19.00 Урачыстая вячэра.
Для сябраў АПБ, каму ўжо споўнілася 18 гадоў!
Колькасць удзельнікаў урачыстай вячэры абмежавана. Кошт білета на вячэру складае 25 000 руб. Калі вы маеце намер прыняць удзел у ёй — просьба зарэгістравацца загадзя (да 10 лістапада).
Калі Вам неабходна гасцініца (кошт 13000 руб.) — паведаміце ў сакратарыят АПБ да 10 лістапада.
Да ўвагі ўсіх сябраў АПБ! Калі ў Вас засталіся сяброўскія карткі АПБ за пяць і болей гадоў, не забудзьце ўзяць іх на З’езд. Уладальнікаў картак чакае сюрпрыз.
Патрабуюцца валанцёры! Да ўвагі сябраў АПБ, якія пражываюць у Мінску: для арганізацыі і правядзення З’езда АПБ патрабуюцца валанцёры. Калі Вы жадаеце і можыце дапамагчы, паведаміце ў офіс АПБ!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: