Вынікі «Жывой вясны» 2013

ад 22 чэрвеня 2013 года

Скончылася міжнародная кампанія «Жывая вясна». Беларусь апынулася на пятым месцы! Дзякуем усім за ўдзел!

Паважаныя аматары жывой прыроды і птушак ў прыватнасці!

Вясна скончылася, а разам з ёй  падыйшла да заканчэння міжнародная кампанія "Жывая вясна". На працягу чатырох месяцаў мы разам з вамі з цікавасцю назіралі за прылетам пяці птушак-пасланак вясны. Нагадаем, што гэта былі белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка. Мы разам з птушкамі выказваем вялікую падзяку ўсім ўдзельнікам "Жывой Вясны", дзякуючы якім Беларусь апынулася на пятым месцы сярод 40 краін-удзельніц кампаніі. Гэта адмысловы вынік! Спадзяемся, што для вас гэта быў цікавы, прыемны і карысны вопыт!

© Анастасия Лис

На сайце www.springalive.net па Беларусі было зарэгістравана 5510 назіранняў. Белых буслоў было адзначана 2910, вясковых ластавак – 1119, чорных свіргулеў – 846, звычайных зязюль – 620, а рэдкіх для нашай краіны шчурак-пчалаедак – 15. Трыдыцыйна ў гэтым годзе лідэрам стала Мінская вобласць з 4840 назіраннямі.

На працягу кампаніі праходзіў конкурс "Гісторыі жывой вясны", пераможцамі якога сталі Руслан Богля, Анастасія Ліс і Карына Латц. Віншуем! Пераможцаў конкурсу і самых актыўных удзельнікаў "Жывой вясны" чакаюць прыемныя падарункі ад АПБ.

© Карина Латц

Кожную вясну мы усе становімся крыху больш чулымі да прыгажосці і незвычайнасці прыроды і птушак. Будзем працягваць сачыць за прыгодамі птушак летам, развітвацца з імі восенню, а зімой чакаць новай "Жывой вясны" каб зноў пачуць прыгожыя птушыныя спевы!

Дзякуем ўсім удзельнікам кампаніі за любоў да прыроды і птушак!

Вольга Гарадніцкая, каардынатар кампаніі "Жывая вясна"




Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: