Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
«Ахова птушак» перамагла ў Чацьвёртым Фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!
Навіна арганізацыі ад 28 чэрвеня 2013 года
Рэкламныя плакаты «Аховы птушак Бацькаўшчыны» занялі другія месцы ў намінацыях Афіша і Друкаваная і вонкавая рэклама.Скончыўся Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!. Рэкламныя плакаты грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" занялі прызавыя месцы ў дзвух намінацыях — Афіша і Друкаваная і вонкавая рэклама!
У мінулым годдзе рэкламная агенцыя Publicis Hepta Belarus распрацавала для АПБ афішы Восенькіх дзён назірання за птушкамі, якія праходзілі 6-7 кастрычніка. Плакаты выклікалі шмат розных меркаванняў у грамадстве, а таксама актыўна абмяркоўваліся.
27 чэрвеня прайшоў Чацвёрты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, дзе "Ахова птушак" стала прызёрам. У намінацыі Афіша плакаты занялі другое месца, таксама яны сталі другімі ў намінацыі Друкаваная і вонкавая рэклама.
Шчыра дзякуем агенцыі Publicis Hepta Belarus за падтрымку і выдатныя ідэі!
Таксама працы АПБ увайшлі ў шорт-ліст Кіеўскага Міжнароднага фестываля рэкламы.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: