Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Удзельнічайце ў конкурсах «Прыгажун удод» і «Удод на устах и на экране»!
Навіна арганізацыі ад 22 ліпеня 2013 года
У рамках кампаніі “Удод – птушка 2013 года” праходзяць конкурсы “Прыгажун удод” і “Удод на устах и на экране”. Удзельнічайце і атрымлівайце прызы!Нагадваем, што зараз у рамках кампаніі “Удод – птушка 2013 года” праходзяць конкурсы “Прыгажун удод” і “Удод на устах и на экране”. Прымаючы ў іх удзел вы зможаце праявіць свае таленты, а за перамогу атрымаеце каштоўныя прызы ад АПБ!
“Прыгажун удод” – гэта фотаконкурс, дзе кожны можа дасылаць нам свае фотаздымкі птушкі 2013 года. Конкурс доўжыцца да 31 верасня.
Калі вы пішаце добрыя апавяданні ці лёгка прыдумляеце цікавыя сцэнары для сацыяльных відэаролікаў, то паўдзельнічайце ў конкурсе “Удод на устах и на экране”. Дасылась свае работы можна да 15 верасня.
Для педагогаў таксама ёсць магчымасць паказаць сябе: да 1 верасня праходзіць конкурс на лепшую метадычную распрацоўку, прыродаахоўную ці асветніцкую акцыю. Чакаем вашы работы!
Усе пераможцы конкурсаў атрымаюць каштоўныя прызы!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: