Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Выйшлі першыя ў гэтым годзе нумары бюлетэня і часопіса «Птушкі і мы»
Навіна арганізацыі ад 4 жніўня 2013 года
На старонках нашых выданняў вы даведаецеся, як адрозніваць свірстуноў Беларусі, прачытаеце інтэрв`ю з кіраўнікамі самых буйных клубаў «Крылаты дазор» і шмат іншага.Паважаныя сябры!
Выйшлі першыя ў гэтым годзе нумары інфармацыйнага бюлетэня "Аховы птушак Бацькаўшчыны" і часопіса "Птушкі і мы". На старонках нашых выданняў вы даведаецеся шмат новага і цікавага. Напрыклад, пра веснавое паляванне, "рыбны" праект АПБ, кампанію "Жывая вясна". Вы навучыцеся адрозніваць свірстуноў Беларусі, прачытаеце інтэрв'ю з кіраўнікамі самых буйных клубаў "Крылаты дазор" і шмат іншага. Пачытаць ці спампаваць часопіс і бюлетэнь можна тут.
Мы ўжо разаслалі усім нашым сябрам першыя ў гэтым годзе нумары часопіса і бюлетэня. Калі вы таксама хочаце атрымліваць выданні "Аховы птушак" у папяровым выглядзе, далучайцеся да нас!
Падзяліся артыкулам у сацсетках: