Новы рэкорд Клуба200!

ад 8 жніўня 2013 года

Новы рэкорд Клуба200 — Дзяніс Кіцель са студзення пабачыў 222 віда птушак Беларусі.

Новы рэкорд Клуба200 — Дзяніс Кіцель са студзення пабачыў 222 віда птушак Беларусі. Апошнімі птушкамі, якіх ён назіраў, былі: чырвонаваллёвік, кіркун малы, глушэц, асаед звычайны і пліска жоўтагаловая. Папярэдні рэкорд у 217 відаў належыць таксама Дзянісу (2005 год). Цікава, што тады 216 відаў ён назіраў толькі ў Брэсцкай вобласці!

Рэйтынг Клуба200

Даганяе Дзяніса Сямён Левы, які за гэты год ужо паспеў пабачыць 221 від птушак. У адрозненне цяперашняга рэкардсмена ён назіраў арэхаўку, мармытулю паўночную, сеўку залацістую і некаторых іншых, але не бачыў, напрыклад, шыладзюбку.

Але на гэтым гонка за птушкамі не спыняецца — наперадзе яшчэ міграцыя і ўся восень!



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: