Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем да ўдзелу ў Birdrace 2013!
Навіна арганізацыі ад 16 жніўня 2013 года
Запрашаем да удзелу ў юбілейным Х адкрытым Чэмпіянаце па спартыўный арніталогіі. Спаборніцтвы адбудуцца ў першую суботу восені (7 верасня) на працягу 12 гадзін!Запрашаем да ўдзелу ў Х адкрытым Чэмпіянаце па спартыўный арніталогіі. Спаборніцтвы адбудуцца ў першую суботу восені (7 верасня) з 6 да 18 гадзін. Як і папярэднія, Чэмпіянат будзе праходзіць на працягу 12 гадзін.
Удзел можа прыняць кожны ахвотнік, у тым ліку грамадзянін замежнай краіны. Для гэтага трэба падаць у Сакратарыят АПБ заяўку (па тэлефонах 017-263-06-13, 029-223-06-13 МТС, 029-101-68-87 Velcom альбо электроннай поштай info@ptushki.org ці levy@ptushki.org), у якой будзе ўказаны:
Апошні тэрмін падачы заявак – шэсць гадзін вечара 6 верасня 2013 г. З гэтага моманту да пачатку Чэмпіяната будзе магчымасць унесці карэктывы ў склад ўдзельнікаў.
З падрабязнымі правіламі правядзення Чэмпіянату вы можаце пазнаёміцца на нашым сайце (Правілы Чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі).
Тэлефоны аргкамітэта, на якія патрэбна тэлефанаваць падчас чэмпіяната:
8-029-223-06-13 МТС
8-029-101-68-87 velcom
Тэлефон-факс: 8-017-265-08-11
Адрас электроннай пошты: info@ptushki.org
Падзяліся артыкулам у сацсетках: