Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Куды ляцяць беларускія зязюлі?
Навіна арганізацыі ад 17 жніўня 2013 года
Чытайце, як на гэтым тыдні беларускія зязюлі Філ, Віктар, Юлія, Норберт і Павел праводзілі час у Афрыцы.Па апошнім сігналам зязюля па мянушцы Філ здзейсніла пералёт у 100 км у паўночна-ўсходнім накірунку і зараз знаходзіцца на ўсход ад горада Аці. Яна трымаецца ў саване непадалёку ад эфемернай ракі Батха, якая з’яўляецца толькі падчас моцных залеваў у сезон дажджоў.
Геаграфічная зона ў якой знаходзіцца Філ, а таксама Віктар з Юліяй, называецца Сахель. Гэта тэрыторыя, якая вузкай стужкай перасякае Афрыку ад Атлантычнага да Індыйскага акіяна, з’яўляецца сваеасаблівым пераходам ад Сахары да трапічных рэгіёнаў. Яна ўяўляе сабой трапічную савану, адно з самых спякотных месцаў на планеце, дзе сярэднемесячная тэмпература летам скаладае 33-36 оС. У гэты час, сезон мусонаў, штодзённа адбываюцца моцныя кароткачасовыя дажджы.
Дзьве іншыя нашы зязюлі, Норберт і Павел, знаходзяцца больш на поўдзень ад гэтай зоны, у так званай прыродагеаграфічнай зоне Судан, з больш мяккім кліматам.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: