У нас зязюлі, а ў Латвіі — чорныя буслы

ад 20 жніўня 2013 года

Некалькі дзён таму жыхар Іўеўскага раёна паведаміў, што заўважыў акальцаванага чорнага бусла. Птушка прыляцела з Латвіі, дзе праходзіць праект па сачэнню за некалькімі асобінамі чорнага бусла.

Некалькі дзён таму жыхар Іўеўскага раёна (Гродзенская вобласць) паведаміў, што заўважыў акальцаванага чорнага бусла. Высветлілася, што гэтая птушка прыляцела на Беларусь з Латвіі, дзе праходзіць праект па спадарожнікавым сачэнні за некалькімі асобінамі чорнага бусла.

Чорныя буслы © Marek Szczepanek

Як бачна на мапе, у дадзены момант на тэрыторыі нашай краіны знаходзяцца два буслы са спадарожнікавымі перадатчыкамі Латвіі: адна ў Іўеўскім раёне, а другая, Агнэс, ў Белавежскай пушчы. Яшчэ адна птушка, самка па мянушцы Дора, была зафіксавана ў Літве.

Мапа перамяшчэнняў латвійскіх чорных буслоў

Тым часам АПБ працягвае сачыць за міграцыямі беларускіх зязюль у рамках падобнага праекта.  Пяць птушак атрымалі спадарожнікавыя міні-перадатчыкі, якія дазваляюць даведацца пра месцазнаходжанне Віктара, Паўла, Юлі, Норберта і Філа. Зараз усе яны знаходзяцца ў Афрыцы

Мапа перамяшчэнняў беларускіх зязюль

Геаграфічная зона, у якой знаходзяцца беларускія зязюлі, называецца Сахель. Гэта тэрыторыя, якая вузкай стужкай перасякае Афрыку ад Атлантычнага да Індыйскага акіяна, з’яўляецца своеасаблівым пераходам ад Сахары да трапічных рэгіёнаў. Яна ўяўляе сабой трапічную савану, адно з самых спякотных месцаў на планеце, дзе сярэднемесячная тэмпература летам скаладае 33-36 градусаў. У гэты час там сезон мусонаў, штодзённа адбываюцца моцныя кароткачасовыя дажджы.

Вы таксама можаце далучыцца да праекта па сачэнню за зязюлямі. Апошнія навіны і мапа перамяшчэнняў знаходзяцца тут.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: