Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Конкурс «Юны арнітолаг»
Навіна арганізацыі ад 27 жніўня 2013 года
АПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе «Юны арнітолаг» маладых людзей ва ўзросце да 17 гадоў. У гэтым годзе вынікі назіранняз юныя арнітолагі павінны заносіць на сайт florafauna.by.АПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе "Юны арнітолаг" маладых людзей ва ўзросце да 17 гадоў. У гэтым годзе вынікі назіранняз юныя арнітолагі павінны заносіць на сайт florafauna.by.
Хто можа ўдзельнічаць?
Маладыя людзі ва ўзросце да 17 гадоў: усе навучэнцы школ, гімназій і ліцэяў да 11 класса ўключна.
Як удзельнічаць?
Тым, хто жадае прыняць удзел, трэба адправіць заяўку на эл.пошту АПБ (info@ptushki.org). У лісце пазначце сваё імя, прозвішча і ўзрост, у тэме – конкурс "Юны арнітолаг".
На працягу года праводзьце назіранні за птушкамі сваёй мясцовасці. Вынікі назіранняў неабходна заносіць на сайт florafauna.by, мэта якога прадстаўленне назіранняў за прыродай ва ўсім свеце і паляпшэнне ведаў пра біяразнастайнасць.
Для таго, каб дадаць на сайт свае назіранні, неабходна спачатку прайсці працэдуру рэгістрацыі і запоўніць рэгістрацыйную форму.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу суддзі будуць улічваць як колькасць занесеных назіранняў ад кожнага ўдзельніка, так і іх якасць. Вынікі падводзяцца сакратарыятам АПБ да 1студзеня.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. У мінулых гадах гэта былі вызначальнікі "Птушкі Еўропы" і палявыя біноклі. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на чарговым з'ездзе АПБ.
Далучайся да акцый і кампаній, змяшчай свае назіраніі на сайце florafauna.by і ўдзельнічай у конкурсе "Юны арнітолаг".
Падзяліся артыкулам у сацсетках: