Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
У Birdrace 2013 зарэгістравалася першая каманда!
Навіна арганізацыі ад 29 жніўня 2013 года
Запрашаем жадаючых далучыцца да ўдзелу ў Х адкрытым Чэмпіянаце па спартыўный арніталогіі. Спаборніцтвы адбудуцца ў першую суботу восені (7 верасня) з 6 да 18 гадзін. Чэмпіянат будзе праходзіць на працягу 12 гадзін.У Birdrace 2013 зарэгістравалася першая каманда! Запрашаем жадаючых далучыцца да ўдзелу ў Х адкрытым Чэмпіянаце па спартыўный арніталогіі. Спаборніцтвы адбудуцца ў першую суботу восені (7 верасня) з 6 да 18 гадзін. Чэмпіянат будзе праходзіць на працягу 12 гадзін.
Першая зарэгістраваная каманда называецца "Цмокі" і складаецца з наступных удзельнікаў: Дзяніс Кіцель (капітан), Дзяніс Табуноў, Іван Багдановіч, Дзмітры Харковіч. У мінулым годзе хлопцы ўдзельнічалі ў чэмпіянаце пад назвай "Утро вечера мудренее" і занялі пятае месца са 105 відамі. Месцам старту каманда выбірала вдсх. Сялец (Бярозаўскі р-н), цяпер жа стартуюць у Тураве.
Трыдыцыйна ўсе ўдзельнікі і аматары Чэмпіяната па спартыўнай арніталогіі могуць замовіць саколкі з лагатыпам Birdrace 2013. Для гэтага трэба адправіць ваша імя, імя па бацьку, прозвішца і памер на пошту info@ptushki.org з пазнакай "Майка Birdrace".
Падзяліся артыкулам у сацсетках: