З`явіўся першы онлайн вызначальнік птушак на беларускай мове

ад 2 верасня 2013 года

На сайце АПБ з`явіўся онлайн вызначальнік птушак. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець на фотаздымках і нават паслухаць голас!

На сайце АПБ з'явіўся онлайн вызначальнік птушак. З яго дапамогай можна даведацца, якія віды ёсць у Беларусі, разглядзець на фотаздымках і нават паслухаць голас!

Электронны вызначальнік змяшчае інфармацыю пра ўсіх птушак Беларусі. Для кожнага віда дададзены апісанні, інфармацыя пра тое, дзе яны жывуць, якія будуюць гнёзды, калі іх можна пабачыць і г.д.

Першы онлайн вызначальнік птушак на беларускай мове

Адной з галоўных асаблівасцей электроннага вызначальніка з'яўляецца тое, што ў ім выкарыстоўваюцца фотаздымкі замест малюнкаў. Гэта дазваляе разглядзець амаль рэальную птушку, якой мы яе ўбачым за вакном. Калі ў вас ёсць фотаздымкі птушак лепшай якасці, чым нашыя, або прапановы, як мы можам удасканаліць наш вызначальнік, то дасылайце іх нам на пошту (info@ptushki.org).

Гэта першы электронны вызначальнік птушак поўнасцю на беларускай мове. Але ў ім змяшчаюцца назвы птушак таксама на ангельскай, лацінскай і рускай мовах. Тэксты апісанняў узяты з палявога вызначальніка "Птушкі Еўропы" пад рэдакцыяй Міхаіла Нікіфарава.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: