Розныя стратэгіі беларускіх зязюль

ад 6 верасня 2013 года

У Паўднёвым паўшар’і на адлегласці больш за 6500 км ад Беларусі знаходзяцца тры нашыя птушкі (Павел, Норбет і Віктар), а ў Паўночным засталіся дзве (Філ і Юлія), якія адляцелі ад месца кальцавання — ваколіц Турава — больш чым на 4000 км!

За мінулы тыдзень дзве беларускія зязюлі Віктар і Норберт, якія паляцелі на поўдзень, дабраліся да прыдатных мясцін і зараз знаходзяцца ў Анголе. Такім чынам, у Паўднёвым паўшар’і на адлегласці больш за 6500 км ад Беларусі знаходзяцца тры нашыя птушкі (Павел, Норбет і Віктар), а ў Паўночным засталіся дзве (Філ і Юлія), якія адляцелі ад месца кальцавання — ваколіц Турава — больш чым на 4000 км.

Чаму беларускія зязюлі сябе так паводзяць? Сваім меркаваннем з намі падзяліўся Філ Аткінсан, брытанскі даследчык зязюляў, у гонар якога названа адна з беларускіх птушак: 

Тое, што беларускія птушкі заляцелі так далёка на Поўдзень, не так нечакана, як можа падацца. Некаторыя скандынаўскія зязюлі таксама накіроўваюцца менавіта ў Анголу. Гэта абумоўлена тым, што там у хуткім часе пачнецца сезон дажджоў.

У ліпені-жніўні ў  паўночнай частцы экватарыяльнай зоны, якая пачынаецца адразу за паўднёвай мяжой Сахары, ідзе сезон дажджоў, таму, як толькі зязюлі перасякаюць пустыню, яны апынаюцца ў багатай на зелень саване, дзе дастакова ежы.  Большая частка брытанскіх і нямецкіх зязюляў праводзяць у гэтай зоне каля 2-3 месяцаў, і паступова, як толькі інтэнсіўнасць дажджоў перасоўваецца да экватару і надвор'е становіцца больш сухім, пералятаюць на поўдзень. Дзве з нашых зязюляў  — Сасэкс і Нік — ужо здзейснілі такое перамяшчэнне крыху раней за астатніх.

Філ Аткінсан замацоўвае спадарожнікавы перадатчык на адну з беларускіх зязюль. Фота С. Левага

Таксама існуе альтарнатыўная стратэгія, якую могуць выкарыстоўваць мігранты — і шматлікія ўсходне-еўрапейскія мігранты менавіта так і робяць — як толькі птушкі перасякаюць экватар, яны трапляюць у геаграфічную зону, дзе адбываюцца супрацьлеглыя кліматычныя з'явы, чым у зоне на поўдзень экватару. То бок, калі на поўначы сезон дажджоў сканчваецца, то на поўдні ён толькі пачынаецца, найбольшая колькасць ападкаў прыйдзецца на снежань. Гэта дае перавагу ў тым, што птушкі напрацягу ўсёй зімы (6 месяцаў) могуць заставацца на адным месцы, у той час як птушкам, якія засталіся на поўначы экватару, прыйдзецца паступова перамяшчацца на поўдзень, калі саваны поўнасцю перасохнуць.

Дыяграмы размеркавання найбольшай колькасці ападкаў (верхняя) і колькасці сезонаў дажджоў (ніжняя правая).

Магчыма, беларускія зязюлі выкарыстоўваюць змяшаную стратэгію, калі частка птушак застаецца на поўначы экватару, а другая ляціць на поўдзень. Менавіта таму будзе вельмі цікава сачыць на нашым сайце, як сябе будуць паводзіць беларускія птушкі на працягу зімы.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: