Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Юлія ў вандроўцы
Навіна арганізацыі ад 14 верасня 2013 года
Услед за Норбертам, Паўлам і Віктарам, чарговая беларуская птушка рушыла ў Паўднёвае паўшар`е. Адзіная самка ў нашым праекце — зязюля па мянушцы Юлія — ужо дасягнула экватару і працягвае сваю вандроўку далей.Услед за Норбертам, Паўлам і Віктарам, чарговая беларуская птушка рушыла ў Паўднёвае паўшар'е. Адзіная самка ў нашым праекце — зязюля па мянушцы Юлія — ужо дасягнула экватару і працягвае сваю вандроўку далей.
Апошні сігнал са спадарожнікавага перадатчыка Юліі засведчыў, што птушка знаходзілася ў самым цэнтры Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, паміж двума невялікімі гарадамі Ікела і Опала. Усяго за некалькі дзён зязюля пераадолела больш за 1400 км і не плануе спыняцца. Хутчэй за ўсё, гэта толькі палова шляху і птушка накіруецца ці ў Анголу, дзе зараз трымаюцца Норберт і Віктар, ці на самы поўдзень ДР Конга, дзе ўжо некалькі тыдняў застаецца Павел.
Дадзены пералёт з'яўляецца яшчэ адным доказам у карысць таго, што восеньская міграцыя беларускіх зязюляў складаецца з двух этапаў. Першы — ад месцаў "гнездавання" да афрыканскай прыроднай зоны Сахель і сумежных саван, якія ў сезон дажджоў з'яўляюцца прыдатным месцам для аднаўлення сілаў і назапашвання энэргіі. Падчас жа другога этапу птушкі перасякаюць зону вечназялёных трапічных экватарыяльных лясоў і спыняюцца ў зоне саван у Паўднёвым паўшар'і. Хутчэй за ўсё, тут яны і правядуць большую частку зімы, бо падчас сезону дажджоў, які пачнецца ў бліжэйшы час, гэтыя мясціны становяцца даволі прыдатнымі да гэтага.
У адрозненні ад самкі, самцы на гэтым тыдні не здзяйсняюць значных пералётаў. Норберт і Віктар адляцелі трошкі паўночней ад кропак, у якіх яны былі адзначаны раней, але па-ранейшаму застаюцца ў Анголе. Павел, які знаходзіцца на паўднёвым усходзе ДР Конга, таксама здзейсніў некалькі невялікіх перамяшчэнняў, па характару яны сведчаць пра тое, што птушка тут будзе трымацца і далей. Апошнія сігналы ад Філа паказваюць, што ён адляцеў дзесці за 100 км на поўдзень. Магчыма, гэта проста пералёт у межах рэгіёна, а магчыма, што гэта пачатак пералёту на поўдзень, які зараз здзяйсняе Юлія. Куды паляціць Юлія, і ці накіруецца ўслед за ёй Філ, мы даведаемся ўжо ў бліжэйшыя дні.
Даведайся пра гэта адным з першых на нашай старонцы, ці на стронцы праекту ў фэсбуку, ці праз твітэр.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: