Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Далей на Поўдзень
Навіна арганізацыі ад 20 верасня 2013 года
Беларуская птушка па мянушцы Юлія на мінулым тыдні перасякла 13-ю паралель паўднёвай шыраты і зараз знаходзіцца ў Замбіі. Так далёка на поўдзень за тры гады даследаванняў не залятала ніводная з зязюль.Яшчэ так далёка на поўдзень за тры гады даследаванняў не залятала ніводная з зязюль, на якіх былі замацаваны адмысловыя спадарожнікавыя перадатчыкі. Беларуская птушка па мянушцы Юлія на мінулым тыдні перасякла 13-ю паралель паўднёвай шыраты і зараз знаходзіцца ў Замбіі.
Пасля невялікага адпачынку ў лясах на поўдні Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, птушка пераадолела каля 400 км і зараз знаходзіцца ў Паўночна-Заходняй правінцыі Замбіі. Трымаецца яна ў рэдкіх лясах каля гарадка Ватопа, у даліне ракі Кабомпо. Недалёка ад гэтай мясціны пачынаюцца межы двух лясных рэзерватаў Kabompo Forest Reserve і Dongwe Forest Reserve. Надвор'е ў гэтых мясцінах у бліжэйшыя дні даволі камфортнае: дзённая тэмпература паветра будзе трымацца каля адзнакі 28 оС, пераменная воблачнасць і кароткачасовыя дажджы.
Не застаўся на месцы і Павел: падобна Юліі, ён здзейсніў невялікі пералёт у 400 км у паўднёва-заходнім накірунку. Зараз птушка знаходзіцца паўднёвей мястэчка Любудзі правінцыі Катанга ДР Конга. Як і ў Замбіі, тут у бліжэйшыя дні чакаюцца невялікія ападкі.
Зязюля па мянушцы Віктар працягвае трымацца каля возера Чыбонда. За апошнія некалькі дзён ён здзейсніў шэраг кароткіх пералётаў у яго ваколіцах. Невялікія ападкі, якія прагназуюцца на гэтым тыдні, сведчаць, што ў паўднёвую субэкватарыяльную зону прыйшоў сезон дажджоў.
А вось ад Норберта на гэтым тыдні не было ніводнага сігнала. Апошні раз ён быў адзначаны ў правінцыі Паўднёвая Лунда ў Анголе. Будзем спадзявацца, што гэта толькі тэхнічная замінка, якая звязана з аднаўленнем батарэі і перадачай сігналаў, і будзем чакаць ад птушкі новых сігналаў у бліжэйшы час.
Ад нашай апошняй птушкі, якая застаецца ў паўночным паўшар'і, на гэтым тыдні стабільна ішлі сігналы. Зязюля Філ, як і раней, трымаецца непадалёку ад мяжы Чада з Суданам. Дзённая тэмпература тут дасягае 35 оС і болей, дажджоў у бліжэйш час не чакаецца. Пагаршэнне ўмоваў рана ці позна прымусіць адляцець Філа на паўдзень, але як далёка ён паляціць вы зможаце даведацца першымі на нашай адмысловай старонцы, а таксама праз фэйсбук ці твітар.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: