Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Падтрымаць АПБ стала яшчэ прасцей
Навіна арганізацыі ад 21 кастрычніка 2013 года
Здзейсніць дабрачынны плацёж на карысць АПБ стала магчыма з дапамогай Белінвестбанка. Новая паслуга з`явілася у любым інфакіёску, банкамаце і сістэме інтэрнэт-банкінг.Падтрымаць "Ахову птушак Бацькаўшчыны" стала яшчэ прасцей. Белінвестбанк у сістэме ітэрнэт-банкінг, інфакіёсках і банкаматах дадаў магчымасць здзейснення новага дабрачыннага плацяжу.
Калі вы жадаеце падтрымаць прыроду роднай Беларусі, паўдзельнічаць у ахове важных тэрыторый ці рэдкіх выдаў птушак, то можаце стаць прыхільнікам нашай арганізацыіі. Здзейсніць дабрачынны плацёж на карысць АПБ з дапамогай Белінвестбанка можна ў бым інфакіёску, банкамаце ці нават праз інтэрнэт. Дадзеная магчымасць рэалізаваная ў галіне Плацяжы — Агульнарэспубліканскія плацяжы — Дабрачынныя рахункі (Платежи — Общереспубликанские платежи — Благотворительные счета).
З ліпеня мы атрымалі больш за 25 ахвяравянняў. Дзякуй усім, хто скарыстаўся новай паслугай і падтрымаў грамадскую прыродаахоўную арганізацыю "Ахова птушак Бацькаўшчыны".
Падтрымаць АПБ можна і іншымі спосабамі. Пра іх падрабязней чытайце тут. Ахвяраваныя грошы пойдуць на будаўніцтва гнёздаў для птушак, арганізацыю валанцёрскіх летнікаў і іншых мерапрыемстваў, выстаў і розных конкурсаў.
Таксама вы можаце стаць сябрам "Аховы птушак". Дзейнасць нашай арганізацыі будзе весціся і ад вашага імя. Падрабязнасці чытайце на адмысловай старонцы.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: