Запрашаем на экскурсіі ў Гродна

ад 24 кастрычніка 2013 года

Запрашаем усіх зацікаўленых паўдзельнічаць у штотыднёвых экскурсіях, якія адбываюцца кожную нядзелю з ранку да абеду у Гродна.

Запрашаем усіх зацікаўленых паўдзельнічаць у штотыднёвых экскурсіях, якія адбываюцца кожную нядзелю з ранку да абеду ў Гродна. 

Распачаўся міні-праект Гарадзенскага аддзялення АПБ па правядзенню нядзельных арніталагічных экскурсій для зацікаўленых школьнікаў і студэнтаў, з удзелам сталых сябраў аддялення і наведваннем разнастайных біятопаў у ваколіцах Гродна. Удзельнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з метадамі вызначэння птушак у палявых умовах, а таксама прымуць удзел ва ўліках вадаплаваючых птушак.

Адна з экскурсій. Фота Алега Созінава / www.birdwatch.by

Калі вам цікава вывучаць птушак, даведацца больш пра прыроду родных мясцін, то прыходзце на экскурсію. Вы не толькі навучыцеся вызначаць "цяжкія" віды, але і ўбачыце новых і проста цікавых ці рэдкіх птушак. А таксама пазнаёміцеся з аднадумцамі і правядзеце час з карысцю для сябе.

Усе экскурсіі бясплатныя. Прадугледжваюцца паездкі на аўтамабілях у самыя цікавыя для бёрутчараў месцы вакол Гродна на адлегласць да 30 км. Мерапрыемствы будуць праходзіць кожную нядзелю да траўня 2014 года. На мінулай экскурсіі ўдзельнікі наведалі балота Грайна (ТВП "Гарадзенская Свіслач") і вадасховішча ў пойме Свіслачы ў вёсцы Карозічы.

Для таго, каб арганізатары ведалі пра колькасць жадаючых загаддзя, а вы своечасова даведаліся пра час экскурсіі і месца збору, тэлефануйце да 14.00 суботы Дзьмітрыю Вінчэўскаму: +375 336 887589 (мтс).

Для абмежаванай колькасці ўдзельнікаў на час экскурсіі могуць быць выдадзеныя біноклі і вызначальнікі. Для камфортнага самаадчування падчас выездаў апранайцеся і абувайцеся адпаведна надвор’ю. Бутэрброды і гарачая кава (гарбата) не будуць лішнімі.



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: