Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Удоды ляцяць на Захад
Навіна арганізацыі ад 13 лістапада 2013 года
Ужо зусім хутка вы даведаецеся, хто стаў пераможцамі конкурсу «Удод — птушка года 2013»! Запрашаем на выніковую выставу, якая адбудзецца 5 снежня.Сябры! Рады паведаміць вам, што ўжо да канца лістапада будуць падведзены вынікі конкурсу "Удод – птушка года 2013". На конкурс даслана больш за 300 работ: малюнкаў, плакатаў, коміксаў.
Выніковая выстава адбудзецца 5 снежня ў СШ №145 г. Мінска, вул. Алібегава, 5 (м-н Паўднёвы Захад). Запрашаем наведаць мерапрыемста ўдзельнікаў конкурсу, а таксама ўсіх аматараў птушак, жывой прыроды і творчасці. Вас чакае не толькі выстава, але і невялікі канцэрт ад вучняў школы.
Усе пераможцы конкурсу атрымаюць каштоўныя прызы.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: