Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Лімпапо, Лімпапо, Лімпапо
Навіна арганізацыі ад 15 лістапада 2013 года
Беларуская зязюля Юлія дасягнула Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Так далёка не залятала ніводная птушка за ўвесь час існавання праекта!Зязюля Юлія перасекла 22 паралель паўднёвага паўшар’я і дасягнула Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР). За тры гады сачэння з еўрапейскімі зязюлямі, так далёка яшчэ не залятала ніводная птушка.
За апошнія некалькі дзён Юлія пераадолела больш за 1200 км і праляцела праз Зімбабвэ. Па апошніх дадзеных птушка дабралася да поўначы ПАР і зараз знаходзіцца ў правінцыі Лімпапо. Апошні атрыманы рыдыясігнал зафіксаваў, што птушка трымаецца недалёка ад вёскі Tshivhungweni, у 16 км ад знакамітай ракі Лімпапо. Дадзеная мясцовасць знаходзіцца паміж дзвюма прыродаахоўнымі тэрыторыямі: прыродным рэзерватам Нванэдзі і знакамітым афрыканскім нацыянальным паркам Кругер.
Рэльеф тут узгорысты, аснову расліннасці складаюць велічныя баабабы, на адным з якіх магчыма зараз і сядзіць наша зязюля. Цікава, што ўсяго ў шасці кіламетрах адсюль расце самы выляікі баабаб ПАР — баабаб Сагале.
З кастрычніка ў гэтых мясцінах пачынаецца сезон дажджоў. Тэмпература паветра ў дзень трымаецца каля адзнакі ў 33 оС, і амаль штодзень ідуць дажджы.
Магчыма, Юля не застанецца тут надоўга і паляціць у глыб краіны, але больш цікава, ці паляцяць іншыя нашы зязюлі сюды? Даведайся пра гэта разам з намі.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: