Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Галасуй за лепшы малюнак конкурсу «Удод — птушка года 2013»
Навіна арганізацыі ад 27 лістапада 2013 года
Ужо зусім хутка вы даведаецеся, хто стаў пераможцамі конкурсу «Удод — птушка года 2013»! А пакуль прапануем вам самім выбраць лепшую працу.Вынікі мастацкага конкурсу ўжо зусім хутка будуць абвешчаны, а пакуль мы прапануем вам самім абраць лепшую работу. Галасуйце за найлепшы твор у нашых суполках укантакце і facebook. Зрабіць вы гэта мажаце да аўторка (3.12). Спяшайцеся паўдзельнічаць у галасаванні і распавядайце сябрам!
На конкурс было даслана больш за 300 работ: малюнкаў, плакатаў, коміксаў. Прафесійнае журы выбрала з іх самыя лепшыя — іх аўтары атрымаюць каштоўныя прызы.
Выніковая выстава адбудзецца 5 снежня ў СШ №145 г. Мінска, вул. Алібегава, 5 (м-н Паўднёвы Захад) а 14.00. Запрашаем наведаць мерапрыемста ўдзельнікаў конкурсу, а таксама ўсіх аматараў птушак, жывой прыроды і творчасці. Вас чакае не толькі выстава, але і невялікі канцэрт ад вучняў школы.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: