Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Наўздагон беларускім зязюлям!
Навіна арганізацыі ад 7 снежня 2013 года
Нашы зязюлі пакуль не робяць значных пералётаў, застаюцца на сваіх ранейшых месцах. Чытайце, дзе зараз іншыя птушкі, якія ўдзельнічаюць у праекце: брытанскія і нямецкія!За мінулы тыдзень ад усіх чатырох беларускіх зязюль стала ішлі сігналы перадатчыкаў. Па апошніх дадзеных яны застаюцца ў тых жа краінах і правінцыях, што і раней: Філ і Віктар у Анголе, ў правінцыях Намібэ і Куненэ адпаведна, Павел у ПАР, правінцыя Лімпапо, а Юлія ў правінцыі Газа, Мазамбік. Ніхто з птушак не робіць значных пералетаў.
Філ і Віктар не адзінокія ў Анголе, зараз у гэтай краіне знаходзяцца яшчэ тры зязюлі з перадатчыкамі, але яны трымаюцца на поўначы краіны, больш чым у шасцістах кіламетрах ад нашых птушак. Адзіная нямецкая зязюля Kukci, якая заляцела так далека на поўдзень, зараз трымаецца ў правінцыі Паўночная Кванза. Самая паўднёвая з брытанскіх птушак – Skinner – знаходзіцца ўсяго ў 150 км ад свайго нямецкага сабрата, ў правінцыі Бенго. Яшчэ адна брытанская птушка Chris знаходзіцца ля паўночнай мяжы Анголы ў правінцыі Уіжэ.
Найбольшая колькасць зязюль з перадатчыкамі зараз знаходзіца ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга – ажно 10 птушак: шэсць нямецкіх і чатыры з Велікабрытаніі. Амаль усе яны трымаюцца ў вечназяленых экватарыяльны лясах басейна ракі Конга. Зараз тут штодзень ідуць моцныя дажджы з навальніцамі, і тэмпература трымаецца каля 32 оС. Такое надвор'е трымаецца з лістапада па студзень, таму імаверна, што птушкі тут прабудуць да пачатку наступнага года.
Таксама ў шыротах экватара трымаюцца іншыя брытанскія зязюлі: тры птушкі зараз у Конга, а дзве – у Габоне. Яшчэ адна птушка знаходзіцца ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, паўноночней за астатніх.
"Кожная птушка, якую мы адзначылі перадатчыкам, здзіўляе нас! Мы атрымліваем дэталёвую інфармаыю пра тое, як праходзіць міграцыя птушак, як яны выбіраюць прыпынкі, што здараецца, калі на месцы, дзе спынілася птушка, дрэнныя ўмовы (тады яны вяртаюцца на месца апошняй стаянкі). Напрыклад, сёлетняя вясна ў Англіі была халоднай. Адна з птушак вярнулася дадому ў свой звычайны час, але тут было так халодна, што на наступны пасля вяртання дзень яна вырашыла паляцець на 2-3 тыдні ў Францыю — перечакаць, пакуль на радзіму прыйдзе цяпло. Большасць інфармацыі насамрэч дапамагае нам зразумець, дзе ёсць праблемы, і як мы можам дапамагчы захаванню зязюль", — падзяліўся сваім меркаваннем пра ход міграцыі брытанскі даследчык Філ Аткінсан, адзін з каардынатараўпраекта.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: