Выйшлі новыя нумары бюлетэня і часопіса «Птушкі і мы»

ад 3 студзеня 2014 года

На старонках выданняў чытайце пра спадарожнікавае сачэнне за зязюлямі, самых-самых птушак, а таксама вялікае інтэрв`ю з дырэктарам АПБ.

Паважаныя сябры!

Выйшлі новыя нумары інфармацыйнага бюлетэня "Аховы птушак Бацькаўшчыны" і часопіса "Птушкі і мы". На старонках выданняў вы даведаецеся шмат новага і цікавага. Напрыклад, у часопісе можна прачытаць пра спадарожнікавае сачэнне за беларускімі зязюлямі і вялікае інтэрв'ю з дырэктарам АПБ.  У бюлетэні вы знойдзеце інфармацыю пра нашыя конкурсы і мерапрыемствы, а таксама матэрыял пра самых-самых птушак нашай краіны. Чытайце ці пампуйце выданні АПБ

Інфармацыйны бюлетэньЧасопіс "Птушкі і Мы"

Усім нашым сябрам мы ўжо разаслалі новыя нумары часопіса і бюлетэня. Калі вы таксама хочаце атрымліваць выданні "Аховы птушак" у папяровым варыянце, то далучайцеся да нас!

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: