Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Запрашаем на першы заалагічны чацвер у 2014 годзе
Навіна арганізацыі ад 4 студзеня 2014 года
Чарговая лекцыя будзе прысвечана птушцы, за якой мы некалькі месяцаў сачылі з дапамогай спецыяльных спадарожнікавых датчыкаў — зязюлі! Прыходзьце паслухаць!Запрашаем усіх зацікаўленых на першы заалагічны чацвер у новым годзе, прысвечаны птушцы 2014 года — зязюлі!
9 студзеня адбудзецца чарговы заалагічны чацвер, на якім Яўген Сліж, дырэктар Гродзенскага абласнога аддзялення АПБ і каардынатар праграммы па спадарожнікавым сачэнні за зязюлямі раскажа пра птушку года і праект.
Слухачы даведаюцца адказы на ўсе свае пытанні пра зязюлю, а таксама навучацца адрозніваць яе ад іншых птушак. Вялікая частка лекцыі будзе менавіта пра праект па спадарожнікавым сачэнні. Яўген распавядзе, куда ж ляцяць беларускія зязюлі і якія перашкоды яны сустракаюць на сваім шляху.
"Ахова птушак" кожны другі чацвер месяца праводзіць цікавыя лекцыі пра птушак, вандроўкі, звяроў і іншае. Прыходзьце паслухаць, будзе цікава!
Мерапрыемства пройдзе ў НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах (вул.Акадэмічная, 27). Пачатак лекцыі — 18:30.
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: