Рыхтуемся да акцыі «Птушкі на кармушцы»

ад 10 студзеня 2014 года

А вы ўжо падрыхтаваліся да акцыі «Птушкі на кармушцы»? Вашыя кармушкі ўжо напоўненыя кормам для птушак? 18 і 19 студзеня будзем чакаць вашыя назіранні!

Надвор’е за вакном зусім не падобна да зімовага, але сіноптыкі кажуць, што ўжо вельмі хутка да нас прыйдуць звыклыя студзеньскія маразы. Ці падрыхтаваліся вы да іх? Вашыя кармушкі ўжо чакаюць гасцей? Калі яшчэ не – спяшайцеся. Таму што ўжо зусім хутка адбудзецца акцыя "Птушкі на кармушцы": 18 і 19 студзеня будзем чакаць вашыя назіранні.

Фота з 4gazon.ru

Не забывайцеся і аб тым, што правільна падабраць корм для птушак не вельмі лёгка. Звыйчана у склад сумесі ўваходзіць насенне сланечніка, проса і аўса. Але не страшна, калі штосьці з гэтага адсутнічае. Сініцам і дзятлам падабаецца несалёнае сала. Вераб’і, зелянушкі, папаўзні, чыжы любяць арахіс. Не забывайцеся, што мы не рэкамендуем карміць птушак белым і чорным хлебам. Памятайце, што разнастайнасць корма дапаможа сабраць на вашай кармушцы больш розных відаў.

Як паўдзельнічаць у акцыі, чытайце тут.

Паліна Федарава, каардынатар акцыі "Птушкі на кармушцы"



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: