Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Увага! Вялікія выбары — 2014
Навіна арганізацыі ад 11 студзеня 2014 года
У студзені 2014 года сканчаецца тэрмін паўнамоцтваў шэрагу выбарных пасадаў АПБ: Старшыні АПБ, пяці сябраў Цэнтральнага Савету, а таксама ўсіх сябраў Рэвізійнай камісіі. Запрашаем сябраў АПБ удзельнічаць у выбарах!У студзені 2014 года сканчаецца тэрмін паўнамоцтваў шэрагу выбарных пасадаў АПБ: Старшыні АПБ (А.Я.Вінчэўскі), пяці сябраў Цэнтральнага Савету (В.В.Грычык, В.С.Гуменны, У.В.Іваноўскі, М.Я.Нікіфараў, Н.І.Парэчына), а таксама ўсіх сябраў Рэвізійнай камісіі.
Выбары будуць праходзіць 25 студзеня на З’ездзе АПБ. Прымаць удзел у галасаванні маюць права ўсе сябры АПБ, якія дасягнулі ўзроста 16 гадоў і заплацілі сяброўскі ўзнос за 2013 ці 2014 год.
Згодна са Статутам АПБ, кандыдаты на выбарныя пасады (толькі старэй за 18 гадоў) могуць вылучацца Цэнтральным Саветам і сябрамі АПБ.
Намінацыі на вакансіі ад сябраў АПБ ажыццяўляюцца шляхам падачы заявы на імя Старшыні АПБ з 10 ці болей подпісамі сябраў АПБ старэй за 16 гадоў. Разам з подпісам кожнага сябра пазначаецца яго прозвішча, імя і імя па бацьку. Для падрыхтоўкі бюлетэняў для галасавання заявы павінны паступіць у Сакратарыят АПБ да 22 студзеня 2014 года (серада) на электронны (info@ptushki.org) ці паштовы адрас (220114, г.Мінск, вул.Парніковая 11, пак.4).
На пасяджэнні Цэнтральнага Савета былі прапанаваны наступныя кандыдаты на вакантныя пасады:
Склад выбарных органаў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны":
Прозвішча | Імя | Імя па-бацьку | Дата выбрання | Год перавыбрання | Тэрмін / з магчымых | |
Старшыня АПБ | ||||||
1. | Вінчэўскі | Аляксандр | Яўгеньевіч | 29.01.2011 | 2014 | 1/2 |
Цэнтральны савет АПБ | ||||||
1. | Грычык | Васілій | Вітальевіч | 29.01.2011 | 2014 | 1/3 |
2. | Гуменны | Віталь | Станіслававіч | 29.01.2011 | 2014 | 1/3 |
3. | Іваноўскі | Уладзімір | Валянцінавіч | 29.01.2011 | 2014 | 1/3 |
4. | Кальчанка | Алег | Iванавiч | 28.01.2012 | 2015 | 1/3 |
5. | Нікіфараў | Міхаіл | Яўхімавіч | 29.01.2011 | 2014 | 3/3 |
6. | Парэчына | Наталля | Іванаўна | 29.01.2011 | 2014 | 2/3 |
7. | Самусенка | Ірына | Эдуардаўна | 28.01.2012 | 2015 | 1/3 |
8. | вакантна | |||||
Рэвізійная камісія АПБ | ||||||
1. | вакантна | |||||
2. | Міндлін | Генадзь | Аркадзевіч | 29.01.2011 | 2014 | 1/3 |
3. | вакантна |
Вытрымкі са Статута АПБ:
4.8. Сябры ЦС абіраюцца З’ездам з ліку сяброў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сяброў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сяброў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця З’езда, на якім яны былі выбраныя, да закрыцця З’езда, на якім яны будуць пераабраны.
Азнаёміцца з правамі і абавязкамі сябраў ЦС і РК можна ў Статуце АПБ.
Падзяліся артыкулам у сацсетках: