Адбыўся XVII З`езд АПБ

ад 27 студзеня 2014 года

Чытайце, як прайшоў чарговы З`езд грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Удзельнікі З'езда слухалі цікавыя даклады, глядзелі фільм, галасавалі за Старшыню арганізацыі, сябраў Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі, рабілі прыгожых птушак з воўны, выразалі сабе ці знаёмым флікеры, выбралі птушку 2015 года і шмат іншага. 

Рэгістрацыя ўдзельнікаў

З мерапрыемства было адпраўлена больш за 120 паштовак. Спадзяемся, што вашым родным і сябрам будзе прыемна іх атрымаць.

Традыцыйная пошта АПБ

Дзеці і дарослыя з задавальненнем рабілі птушак з воўны.

На мерапрыемства прыйшлі звыш 150 чалавек! Гэта значна больш, чым у мінулым годзе. Амаль усе месцы ў залі былі занятыя.

Адкрыў XVII З'езд грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Аляксанр Вінчэўскі з расповедам пра новія падзеі ў BirdLife International.

Аляксандр Вінчэўскі

З дапамой спеціяльных бюлетэняў удзельнікі выбіралі Старшыню, сябраў Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі, а таксама Птушку 2015 года. 

Урна для галасавання

Якая птушка стане сімвалам 2015 года, даведаемся толькі ў жніўні. А вось новыя сябры Цэнтральнага Савету і Рэвізійнай камісіі вядомыя ўжо зараз. ЦС: Грычык В.В., Шайкін Р.В., Абрамчук А.В., Табуноў Д.Р., Пракапчук В.В., Лабанаў Я.А. РК: Парэчына Н.І., Пінчук П.У., Храмогін А.А. Большасць выбаршчыкаў прагаласавала "за" кандыдатуру Аляксандра Вінчэўскага на пасаду Старшыні АПБ.

Некаторыя кандыдаты

Усе жадаючыя маглі запісацца на экскурсію ў аранжарэю, дзе экскурсавод распавяла пра цікавыя расліны экалагічнага цэнтру.

Экскурсія ў аранжарэі

Па традыцыі на З'ездзе АПБ былі прадстаўлены і ўзнагароджаны пераможцы конкурсаў і акцый. Так, лепшым сябрам 2013 года стаў Андрэй Марозаў, які прыцягнуў у арганізацыю больш за 70 чалавек.

Аляксандр Вінчэўскі віншуе Андрэя Марозава

Лепшым аддзяленнем трэці раз запар стала Брэсцкае. 

Брэсцкае абласное аддзяленне АПБ

Таксама адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў Birdrace2013. Яны атрымалі медалі і дыпломы.

Агульнае фота ўдзельнікаў і пераможцаў Birdrace2013

Пасля ўзнагароджання ўдзельнікі слухалі даклады пра зязюлю, вяртлявую чаротаўку, вынікі кампаніі па захаванні балот і новыя падыходы да аховы прыроды Беларусі.

Уладзімір Малашэвіч, Канстанцін Чыкалаў, Сямён Левы

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі прынялі Рэзалюцыю па працы З'езда і важных прыродаахоўных пытаннях. Вы можаце спампаваць яе  тэкст.

Агульнае фота

Шчыра дзякуем усім валанцёрам, якія дапамаглі правесці XVII З'езд АПБ. Гэта Ірына Бірына-Паўлава, Вікторыя Грудзінская, Юлія Калодкіна, Анастасія Кузьмянкова, Яўгенія Лучык, Ларыса Мартынава, Уладзіслаў Раманенка, Івета Саўчык, Карына Салавей, Кацярына Ціхно.

Больш фотаздымкаў можна знайсці тут і тут.

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: