Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Дзіцячы майстар-клас па вырабе кармушак
Навіна арганізацыі ад 28 студзеня 2014 года
У межах акцыі «Птушкі на кармушцы» прайшоў майстар-клас, на якім дзеці навучыліся нарыхтоўваць корм для птушак і зрабілі кармушкі.У межах штогадовай акцыі "Птушкі на кармушках" грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" адбыўся майстар-клас для дзяцей. Мерапрыемства правяла Яўгенія Лучык, эколаг, магістр біялагічных навук, валанцёр АПБ.
На майстар-класе дзеці навучыліся нарыхтоўваць корм для птушак, атрымалі рэкамендацыі па падкормцы ў зімовы перыяд і нават самастойна зрабілі ядомыя кармушкі, якія перадалі ў Сакратарыят АПБ.
Падкормліваць птушак можна ўсю зіму, развешваючы кармушкі на сваім гаўбцы, за вакном ці на галінках дрэваў у вашым двары. На нашым сайце вы можаце знайсці матэрыялы пра тое, як зрабіць кармушку ці падабраць корм.
Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: