Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак — 2014
Навіна арганізацыі ад 31 студзеня 2014 года
Запрашаем вас прыняць удзел у нашай штогадовай акцыі па падліку вадаплаваючых птушак да 17 лютага. Сярод удзельнікаў мы разыграем значкі!Шаноўныя сябры!
Запрашаем вас прыняць удзел у штогадовай акцыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" — "Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак 2014". Звычайна акцыя ладзіцца цягам студзеня, але ў гэтым годзе з-за цёплага надвор’я ў пачатку года ўсе вадаёмы не мелі льда і праводзіць улікі не было сэнсу. Таму зараз, калі засталося мала незамёрзлых вадаёмаў і птушкі згрупаваныя на іх, самы час правесці ўлікі.
"Зімовыя ўлікі вадаплаваючых птушак 2014" працягнуцца да 17 лютага. Атрыманыя дадзеныя вы можаце дасылаць да 20 лютага. Але калі ў вас ёсць інфармацыя пра назіранні за вадаплаваючымі птушкамі за апошнія два тыдні — таксама дашліце яе.
Каб прыняць удзел у акцыі, вам неабходна:
1. Абраць найбольш зручную для вас дату ў тэрмін з 17 студзеня па 17 лютага.
2. Абраць месца, дзе ёсць вадаёмы з адкрытай вадой.
3. Падрыхтаваць блакнот і ручку, вельмі добра, калі ў вас ёсць бінокль ці вызначальнік птушак.
4. Падчас улікаў падлічыць колькасць птушак, вызначыць іх від, таксама запісаць тых, каго вы не змаглі вызначыць.
5. Паведаміць нам аб выніках сваіх назіранняў наступным чынам:
Ваш удзел у акцыі дае магчымасць выявіць цікавыя факты зімоўкі розных відаў птушак. Сярод назіральнікаў будуць разыграныя значкі з выявамі вадаплаваючых птушак.
Паліна Федарава, Сямён Левы
Падзяліся артыкулам у сацсетках: