Калі вы знайшлі памылку, калі ласка, вылучыце фрагмент тэксту і націсніце Ctrl+Enter.
Вынікі конкурсу «Юны арнітолаг»
Навіна арганізацыі ад 5 лютага 2014 года
Падведзены вынікі конкурсу «Юны арнітолаг». Вялікі дзякуй усім удзельнікам!На конкурс было прадстаўлена 9 арніталагічных назіранняў. Найбольш актыўны ўдзел прынялі сябры клуба "Крылаты дазор" Палаца дзяцей і моладзі "Золак" пад кіраўніцтвам Ірыны Бірынай-Паўлавай. Кожны з ўдзельнікаў атрымае прызы ў сваёй намінацыі.
Намінацыі былі размеркаваныя наступным чынам:
Андрэй Гапон – за самы актыўны ўдзел у конкурсе
Уладзіслаў Літвін – за самыя падрабязныя назіранні за птушкамі
Дзіма Свірэпа – за самыя цікавыя апісанні назіранняў
Арына Якубоўская – за самыя незвычайныя сустрэчы
Ангеліна Шавель – за найбольшую колькасць відаў адзначаных птушак
Элана Перавознікава – за неабыякавасць да птушак
Ніна Вялько – за самыя незвычайныя сустрэчы
Святлана Шылко – за самыя змястоўныя назіранні
Антон Кір’якоў – за ўдзел у конкурсе
Віншуем усіх удзельнікаў! Чакаем вашых назіранняў за жыццём птушак у 2014 годзе.
Паліна Федарава, каардынатар адукацыйных праектаў АПБ
Падзяліся артыкулам у сацсетках: