Птушыны мегаполіс

ад 16 лютага 2014 года

Адбыўся чарговы заалагічны чацвер, на якім Юрый Бакур распавёў пра сваё трохмесячнае падарожжа на востраў Арыд.

13 студзеня адбыўся чарговы заалагічны чацвер, тэмай якога стала адна з самых маленькіх краін — Сэйшэлы. Юрый Бакур распавёў пра сваё трохмесячнае падарожжа на востраў Арыд.

Аўтар: Ю.Бакур

Сэйшэльскія астравы знаходзяцца ў Індыйскім акіяне і вабяць турыстаў сваёй прыгожай прыродай. Толькі тры астравы заселены людзьмі, а большасць астатніх — нацыянальныя паркі і запаведнікі. На прыкладзе вострава Арыд слухачы даведаліся пра самых цікавых і дзіўных птушак, якія жывуць там.

Чароўныя крычкі. Аўтар: Ю.Бакур

"Не гледзячы на свае памеры менш, чым адзін квадратны кіламетр, востраў Арыд прытуліў каля мільёну птушак. Дзякуючы адсутнасці хатніх жывёл і пацукоў многія птушкі не хвалююцца гняздзіцца на зямлі", — падзяліўся сваімі ўражаннямі Юрый.

Адна з цікавых птушак на Сэйшэлах — сэйшэльская сарока. Гэта эндемік некалькіх астравоў. Быў час, калі іх заставалася толькі 21 птушка, але, дзякуючы разумнай навуковай працы, колькасць віду павялічылася да амаль 350 асобін. На востраве ўвесь час ідзе прыродаахоўная праца.

Сэйшэльская сарока. Аўтар: Ю.Бакур

Знаходзіцца час і для экскурсій. На Сэйшэльскія астравы прыязджаюць турысты з усяго свету. Супрацоўнікі расказваюць ім пра гісторыю астравоў, пра жыццёвыя ўмовы, а таксама пра прыроду.

На мерапрыемства прыйшлі больш за 35 чалавек. Дзякуй кожнаму з вас, спадзяемся, вам было цікава! Каб даведацца яшчэ больш пра птушак, звяроў і падарожжы, прыходзьце да нас кожны другі чацвер месяца. Сачыце за навінамі на нашым сайце.

Алеся Скідан, інфармацыйны супрацоўнік АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: