АПБ запрашае да ўдзелу ў конкурсе «Юны арнітолаг»

ад 27 лютага 2014 года

Запрашаем дзяцей і падлеткаў ва ўзросце да 17 гадоў дасылаць нам свае назіранні за птушкамі. Падрабязней пра конкурс чытайце ў матэрыяле.

Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці і падлеткі ва ўзросце да 17 гадоў.

Як удзельнічаць?

1. Зайсці на сайт , зарэгістравацца на ім.
2. Цягам года назіраць за птушкамі, свае назіранні заносіць у базу сайта
3. Даслаць свае імя, прозвішча, узрост, адрас і тэлефон для сувязі на электронную скрыню info@ptushki.org, у тэме ліста пазначыць "Юны арнітолаг". Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зрабіць гэта да 25 снежня 2014 года.

Увага! Імя і прозвішча павінны адпавядаць зарэгістраваным на сайце florafauna.by

Вынікі

Дадаваць новыя назіранні можна цягам года. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу будуць улічвацца колькасць назіранняў ад кожнага ўдзельніка і колькасць адзначаных відаў. Вынікі падводзіць сакратарыят АПБ да 15 студзеня 2015.

Узнагароды

Пераможцы атрымаюць прызы. Узнагароджанне адбудзецца на чарговым з’ездзе АПБ у студзені 2015 года.

Змяшчай свае назіранні на сайце florafauna.by  і ўдзельнічай у конкурсе "Юны арнітолаг"!

Па ўсіх пытаннях, што звязаны з конкурсам, пішыце на электронную скрыню fedarava@ptushki.org

Паліна Федарава, каардынатар адукацыйных праграм АПБ



Падзяліся артыкулам у сацсетках:


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: